https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску ў маі 2014 года ўвядуць у строй станцыю метро "Малінаўка" і аквапарк


Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.
"Да 9 мая адкрыецца станцыя метро "Малінаўка". Работы вядуцца ў вельмі няпростых умовах, - адзначыў Мікалай Ладуцька. - Ёсць недахоп у рабочай сіле, не хапае каля 200 маналітчыкаў. На наступным тыдні правядзём маштабнае пасяджэнне для вырашэння праблемных пытанняў".

Мэр горада таксама праінфармаваў, што трэцяя лінія метро ўжо будуецца, вядуцца работы па адсяленню шэрага жылых дамоў для наступнага іх зносу. Пачаліся ўжо падрыхтоўчыя работы па перакладцы камунікацый. У другім паўгоддзі 2014 года стаіць задача ўвайсці ў актыўную фазу будаўніцтва і раскапаць першую станцыю.

Трэцяя лінія Мінскага метрапалітэна злучыць паўднёвыя і паўночныя жылыя масівы горада з цэнтрам, пройдзе пад ракой Свіслач. Першы ўчастак трэцяй лініі, які складаецца з чатырох станцый, плануецца адкрыць у 2017 годзе. Тут будзе створаны так званы транспартны трохвугольнік, што дасць магчымасць разгрузіць дзеючы перасадачны вузел "Купалаўская" - "Кастрычніцкая". З адкрыццём новага ўчастка метро з`явяцца дадатковыя перасадачныя вузлы "Фрунзенская" - "Юбілейная" і "Плошча Леніна" - "Вакзальная". Усяго трэцяя лінія ўключае сем станцый: "Слуцкі Гасцінец" (перакрыжаванне вул. Кіжаватава і вул.Каржанеўскага), "Немаршанскі Сад" (перакрыжаванне вул. Кіжаватава і вул.Асіповіцкай), "Аэрадромная"(на тэрыторыі былога аэрапорта Мінск-1), "Кавальская Слабада"(перакрыжаванне вул. Жукоўскага і вул.Варанянскага), "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча", "Юбілейная Плошча".

Мэр Мінска таксама адзначыў, што да чэмпіянату свету па хакею ў 2014 годзе ў горадзе будзе створана ўся неабходная інфраструктура. "У студзені-лютым наступнага года павінны быць уведзены ўсе гасцініцы, што будуюцца. У маі адкрыецца аквапарк. Да чэмпіянату ўсё ў комплексе павінна пачаць працаваць", - адзначыў Мікалай Ладуцька.

11 верасня 2013, Мінск
Вера Грамчакова - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.09.2013
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1650
 
Ключевые слова:
Малінаўка Мінск Метрополитен Аквапарк Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме