https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аўстрыец спрабаваў вырвацца з Беларусі, не заплаціўшы за карыстанне платнымі дарогамі


20 лістапада ў пункце пропуску "Брэст" быў затрыманы грамадзянін Аўстрыі, які на аўтамабілі "Таёта" накіроўваўся ў Польшчу.
Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі, інцыдэнт быў звязаны з тым, што вадзіцель не заплаціў узнос за карыстанне платнымі дарогамі. На гэта яму і ўказалі супрацоўнікі транспартнай інспекцыі ў пункце пропуску.

Аднак іншаземец не звярнуў увагі на прэтэнзіі аб запазычанасці і паспрабаваў несанкцыянавана выехаць з пункта пропуску. Патрабаванні пагранічнага нарада аб спыненні ён таксама дэманстрацыйна праігнараваў.

"Манеўры, якія наладзіў іншаземец на аўтамабілі па тэрыторыі пункта пропуску, яўна не ўпісваліся і ў патрабаванні Правілаў дарожнага руху. Мужчына двойчы перасёк раздзяляльныя палосы, тратуары, абсталяваныя для руху пешаходаў у пункце пропуску, паставіў пад небяспеку грамадзян, якія знаходзіліся ў пункце пропуску, — гаворыцца ў паведамленні пагранведамства. — Па гэтай сітуацыі ўводзіўся план "Бар`ер". Былі адначасова заблакіраваныя ўсе ўезды і выезды з рэжымнай тэрыторыі. Спроба прарыву эфектыўна была спыненая. Рух транспартнага сродку спынены з выкарыстаннем спецыяльных блакіратараў".

Аўстрыйскі парушальнік у выніку прызнаў, што яго паводзіны яўна былі не "еўрапейскімі", і спрабаваў апраўдаць свае дзеянні залішняй эмацыянальнасцю: нібыта ў яго не было сродкаў, каб аплаціць запазычанасць у 200 еўра.

Транспартны сродак выведзены з агульнага патоку. Грамадзянін Аўстрыі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне рэжыму пункта пропуску, затрыманы да 72-х гадзін і змешчаны ў ІЧУ.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 21 лістапада 2013
 
Дата публикации:21.11.2013
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1591
 
Ключевые слова:
Граница Платные дороги Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме