https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Праект чыгуначнай магістралі ад Мінска да Нацыянальнага аэрапорта Мінск павінен быць камерцыйным


Такую думку выказаў начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.
"Пытаннем будаўніцтва чыгуначных ліній да аэрапорта спецыялісты БЧ займаліся і раней. У прапрацоўцы знаходзяцца некалькі варыянтаў праекта. На мой погляд, гэта павінен быць праект выключна камерцыйны з дастаткова высокім узроўнем даходнасці. Менавіта такая мадэль будаўніцтва новай магістралі павінна быць прыярытэтнай", - лічыць Уладзімір Марозаў.

Паводле яго слоў, рэалізацыя гэтага праекта таксама павінна разглядацца ў цеснай увязцы з развіццём спадарожнай горадабудаўнічай і сацыяльнай інфраструктуры. Гэта будзе садзейнічаць павелічэнню пасажырапатоку і павышаць канкурэнтаздольнасць магістралі.

5 красавіка 2013, Бабруйск
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
 
Дата публикации:05.04.2013
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:2111
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Аэропорт Минск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме