https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская чыгунка (БЧ) адкрыла новы электрыфікаваны ўчастак Асіповічы — Бабруйск


Як паведамілі ў прэс-службе БЧ, першы электрацягнік ужо прыехаў з Мінска ў Бабруйск, у 17.00 ён выедзе з Бабруйска ў Мінск. З 6 красавіка электрацягнікі рэгіянальных ліній як бізнес-класа, так і эканом-класа пачнуць курсіраваць штодня.
Дзякуючы электрыфікацыі ўчастка Асіповічы — Бабруйск, выкарыстанні новага рухомага саставу ўзрасце якасць абслугоўвання пасажыраў, паездкі на гэтым напрамку стануць больш хуткімі і камфортнымі. У бізнес-класе з Мінска да Бабруйска можна будзе даехаць прыкладна за 2 гадзіны 20 хвілін без перасадак і толькі з адным прыпынкам у Асіповічах.

На ўрачыстай цырымоніі здачы ў эксплуатацыю электрыфікаванага ўчастка БЧ прысутнічаў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, начальнік БЧ Уладзімір Марозаў, а таксама кіраўніцтва кітайскай кампаніі па экспарце і імпарце абсталявання.

Як адзначылі ў БЧ, электрыфікацыя — адзін з галоўных інвестыцыйных праектаў Беларускай чыгункі. Яго мэта — павышэнне канкурэнтаздольнасці магістралі. Выкарыстанне электрацягі зніжае сабекошт перавозак і нагрузку на экалогію, павышае транзітную прывабнасць Беларусі.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 5 красавіка 2013
 
Дата публикации:05.04.2013
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:2148
 
Ключевые слова:
Магілёўшчына Асіповічы Бабруйск Беларуская чыгунка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме