https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі разлічвае, што будзе назначаны на пасаду генеральнага сакратара АДКБ кансэнсусам


Аб гэтым Станіслаў Зась заявіў 21 снежня пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Беларускую кандыдатуру на пасаду генсакратара АДКБ ужо ўзгаднілі прэзідэнты Кыргызстана, Казахстана, Таджыкістана і Расіі. Станіслаў Зась пабываў ва ўсіх гэтых краінах і сустрэўся з кожным з кіраўнікоў дзяржаў.

"Сустрэчы прайшлі пазітыўна па танальнасці і характары, рэзультатыўнасці і карысна асабіста для мяне. Мэтазгодна такую схему ўводзіць у практыку, калі чалавек, які прэтэндуе на пасаду генеральнага сакратара ваенна-палітычнага блока, сустракаецца з усімі кіраўнікамі дзяржаў", - адзначыў дзяржсакратар.

Станіслаў Зась расказаў, што ў час размоў з лідарамі краін АДКБ ён пачуў, як яны ацэньваюць сітуацыю ў рэгіёне і дзейнасць самой арганізацыі, вырашэння якіх пытанняў чакаюць у бліжэйшым будучым.

"Не ўсе яшчэ фармальнасці выкананы. Думаю, што на працягу астатніх дзён або ў першых чыслах наступнага года ўсе юрыдычныя фармальнасці будуць выкананы і пачнецца работа на новай пасадзе", - дадаў Станіслаў Зась.

Адказваючы на пытанне, ці плануецца сустрэча з кіраўніцтвам Арменіі, Станіслаў Зась адзначыў: "Я гатовы ў любы зручны час для прэм`ер-міністра Арменіі туды прыбыць і сустрэцца з ім, міністрам замежных спраў і міністрам абароны, абмеркаваць тыя, магчыма, пытанні ці праблемы, якія яны бачаць у дзейнасці арганізацыі, і далей працаваць у тым ліку па гэтых праблемах".

Паводле яго слоў, у статуце АДКБ прадугледжаны парадак прыняцця рашэнняў у абмежаваным фармаце, калі не кожная краіна згодна з тым ці іншым пытаннем.

"Але я спадзяюся, што ўсё ж такі будзе дасягнуты кансэнсус і пытанні, якія цяпер стаяць, будуць зняты. Гэты варыянт будзе самым лепшым і карысным для справы. Трэба пераадолець гэтыя рознагалоссі і далей запускаць нармальную работу", - падкрэсліў Станіслаў Зась.

21 снежня 2018, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.12.2018
Тематика:ЕАЭС, Беларусь
Просмотров:526
 
Ключевые слова:
Коллективная безопасность Армения ОДКБ Станислав Зась
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме