https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі ствараецца сістэма прасочвальнасці вырабляемых, экспартуемых і імпартуемых тавараў


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 снежня падпісаў указ нумар 496 "Аб прасочвальнасці тавараў". Дакумент накіраваны на рэалізацыю пагаднення аб механізме прасочвальнасці тавараў, увезеных на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза, 

Указам прадугледжана стварэнне нацыянальнай сістэмы інфармацыйнай прасочвальнасці вырабляемых у рэспубліцы, а таксама экспартуемых і імпартуемых тавараў. Гэта сістэма збору, уліку, захоўвання, апрацоўкі і кантролю звестак аб таварах і аперацыях, звязаных з іх абаротам, будзе рэалізоўвацца на аснове абавязковага складання суб`ектамі гаспадарання электронных накладных пры абароце асобных груп тавараў, пералікі якіх будуць вызначацца Саветам Міністраў.

Уладальнікам і аператарам комплексу, які забяспечвае ўключэнне ў сістэму і кантроль звестак, што прадастаўляюцца Дзяржаўным мытным камітэтам, суб`ектамі гаспадарання і EDI-правайдарамі, вызначана Міністэрства па падатках і зборах.

Указ будзе садзейнічаць павышэнню празрыстасці абароту тавараў і развіццю добрасумленнай канкурэнцыі, у тым ліку пры экспарце тавараў на рынкі дзяржаў - членаў ЕАЭС. Цяпер сістэма электроннага дакументаабароту прымяняецца на добраахвотнай аснове. Па стане на лістапад 2020 года да яе было падключана 1,6 тыс. суб`ектаў гаспадарання, якімі фармавалася больш як 3 млн накладных у год.

29 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.12.2020
Тематика:ЕАЭС, Беларусь
Просмотров:359
 
Ключевые слова:
Товары Налоги Экспорт Импорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме