https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На заключнай біржавой дадатковай сесіі прапанова долараў ЗША перавысіла попыт у 1,5 разу


Курс долара ЗША на заключнай дадатковай гандлёвай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 19 кастрычніка знізіўся на 100 рублёў — з 8.890 да 8.790 рублёў.
Паводле звестак БВФБ, у таргах доларам удзельнічалі 27 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 18 млн. 914 тыс. долараў (першапачатковы попыт — 12 млн. 285 тыс., прапанова — 18 млн. 990 тыс.).

Курс расійскага рубля знізіўся на 3 рублі да 283 рублёў. У таргах удзельнічалі 26 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 448 млн. 166 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 210 млн. 156 тыс., прапанова — 459 млн. 158 тыс.).

Курс еўра на дадатковых таргах знізіўся на 10 рублёў да 12.160 рублёў. У таргах удзельнічалі 29 банкаў. Аб`ём — 8 млн. 75 тыс. еўра (попыт — 5 млн. 102 тыс., прапанова — 8 млн. 595 тыс.).

Згодна з вынікамі таргоў на асноўнай сесіі курс долара знізіўся на 18 рублёў і склаў 5.712 рублёў. У таргах удзельнічалі 23 банкі. Аб`ём таргоў склаў 52 млн. 934 тыс. долараў (попыт — 52 млн. 934 тыс., прапанова — 53 млн. 452 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічалі 26 банкаў. Курс знізіўся на 0,32 рубля і склаў 184,70 беларускага рубля за адзін расійскі. Аб`ём таргоў — 225 млн. 565 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 7 млн. 64 тыс., прапанова — 225 млн. 565 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічаў 21 банк. Аб`ём таргоў склаў 996 тыс. еўра (попыт — 996 тыс., прапанова — 921 тыс.), а курс вырас на 39 рублёў і склаў 7.892 рубля.

У адносінах да валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель не змяніўся ў параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка на 20 кастрычніка складае 2.026,89 рублёў.

З пачатку года афіцыйны курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 92,18%, да долара — на 90,40%, да расійскага рубля — на 87,63%, да еўра — на 98,68%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:19.10.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2745
 
Ключевые слова:
Валютный кризис в Беларуси Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме