https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эксперты Міжнароднага валютнага фонду станоўча ацанілі крокі ўрада і Нацбанка Беларусі па выхадзе на адзіны раўнаважны курс беларускага рубля


Пра гэта было заяўлена 14 кастрычніка на сустрэчы прэм`ер-міністра Міхаіла Мясніковіча з місіяй МВФ на чале з Крыстаферам Джарвісам, паведаміла прэс-служба ўрада. Урад пацвердзіў зацікаўленасць у аднаўленні ў найбліжэйшай перспектыве крэдытнай падтрымкі МВФ для Беларусі ў памеры ад 3 да 7 млрд. долараў ЗША.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі кірункі эканамічнай палітыкі, якія рэалізуе ўрад, прагноз развіцця беларускай эканомікі ў 2012 годзе і перспектывы далейшага супрацоўніцтва з МВФ.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, бакамі адзначана, што эканамічная палітыка, якая праводзіцца, улічвае рэкамендацыі МВФ, выкладзеныя ў заключнай запісцы місіі па постпраграмным маніторынгу. Так, па выніках васьмі месяцаў кансалідаваны бюджэт выкананы на бездэфіцытным узроўні.

Аб`ёмы эмісійнага крэдытавання дзяржпраграм сёлета не перавысяць 4% да ВУП. Рэалізуюцца меры па выхадзе на адзіны раўнаважны курс беларускага рубля: з сярэдзіны верасня на біржавым рынку дзейнічае дадатковая гандлёвая сесія, на якой аперацыі куплі-продажу замежнай валюты ажыццяўляюцца па курсе, які склаўся ў адпаведнасці з попытам і прапановай.

Практычна завершана фарміраванне інстытуцыянальнай, прававой і аперацыйнай структуры Банка развіцця, які пачне працаваць у найбліжэйшы час. Запрацавала Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі. На прыкладзе васьмі прадпрыемстваў, адабраных экспертамі Сусветнага банка ў якасці пілотных праектаў і зацверджаных пастановай Савета міністраў ад 26 жніўня 2011 года № 1139, будуць укарэненыя перадавыя тэхналогіі ажыццяўлення прыватызацыйных здзелак па продажы малых і сярэдніх прадпрыемстваў стратэгічнаму інвестару.

Удасканальваецца даванне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.

Адзначаецца, што ў наступным годзе ўрад і Нацбанк працягнуць правядзенне жорсткай грашова-крэдытнай і бюджэтна-падатковай палітыкі. Эмісійныя рэсурсы, якія накіроўваюцца ў эканоміку, будуць рэзка абмежаваныя ў рамках узгодненых міжнародных абавязацельстваў Беларусі. У 2012 годзе плануецца выхад на станоўчае сальда знешняга гандлю ў памеры 1,8 млрд. долараў і бездэфіцытны бюджэт. Пытанням далейшай лібералізацыі эканомікі, яе структурнай перабудовы і развіцця прыватнай ініцыятывы па-ранейшаму будзе надавацца значная ўвага.

Падыходы да фарміравання прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, праекта бюджэту і асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2012 год абмеркаваныя з місіяй МВФ, разгледжаныя прапановы экспертаў фонду.

Чакаецца, што місія МВФ афіцыйна падвядзе вынікі сваёй работы ў Беларусі (5—17 кастрычніка) у пачатку наступнага тыдня.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:15.10.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3363
 
Ключевые слова:
Единый курс Белорусский рубль Экономика Валютный кризис в Беларуси Всемирный банк
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме