https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінпрыроды: Мы даказалі літоўскім калегам, што праект нашай АЭС адпавядае стандартам бяспекі


Беларусь і Расія вядуць работу па крэдытным пагадненні на будаўніцтва АЭС. Аб гэтым 11 кастрычніка на 16-й спецыялізаванай выставе "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра" заявіў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Юрый Рымашэўскі.
Ён нагадаў, што 11 кастрычніка дзве краіны падпісалі кантрактнае пагадненне.

Рымашэўскі адзначыў, што ў Маскве гэтымі днямі на перамовах аб будаўніцтве АЭС знаходзіцца намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк і дырэктар АЭС Міхаіл Філімонаў.

Беларусі неабходна развіваць альтэрнатыўную энергетыку, лічыць намеснік міністра. Ён нагадаў, што Расія абяцала ўвесці для Беларусі паніжальны каэфіцыент на прыродны газ. Між тым з часам у сувязі з ростам цэн на газ на сусветных рынках гэты паніжальны каэфіцыент не будзе занадта адчувальны для Беларусі.

Рымашэўскі паведаміў, што прапрацоўваюцца пытанні, звязаныя са здабычай і выкарыстаннем беларускіх залежаў бурага вугалю, павелічэннем здабычы торфу і ўцягвання яго ў энергабаланс. "Аднак праблему энергетычнай бяспекі гэта не вырашыць, — перакананы намеснік міністра. — Таму мы ідзём на больш кардынальныя крокі — будаўніцтва АЭС, буйных каскадаў ГЭС на нашых рэках, а ў перспектыве — ветрапаркаў".

Да 2015 года доля мясцовых відаў паліва павінна скласці ў энергабалансе не менш чым 30%, нагадаў намеснік старшыні Дзяржстандарта, дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці Леанід Шэнец. "Але трэба будаваць не толькі крыніцы на мясцовых відах паліва, — лічыць ён, — але і максімальна зніжаць спажыванне энергарэсурсаў".

Першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віталь Кулік запэўніў, што "Мінпрыроды сур`ёзна працавала над праектам АЭС у частцы ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, якую прадставілі праектанты". "Мы сцвярджаем, што праект адпрацаваны дастаткова добра, — лічыць ён. — Апошняе заключэнне Інстытута геахіміі і аховы навакольнага асяроддзя Нацыянальнай акадэміі навук Украіны пацвяерждае, што праектныя і запраектныя аварыі акажуць уздзеянне практычна толькі на тэрыторыю станцыі".

Ён паведаміў, што падтрымліваецца пастаянны кантакт з літоўскім бокам — вядзецца перапіска, прайшлі слуханні ў Вільнюсе, кансультацыі з шырокім колам прадстаўнікоў літоўскіх спецыялістаў і грамадскасці, дэпутатаў сейма. "Мы даказалі, што праект нашай станцыі адпавядае ўсім стандартам бяспекі, — паведаміў Кулік. — Спецыялісты гэта разумеюць, а вось палітыкі, на жаль, стараюцца прыўнесці штосьці такое, каб зарабіць ачкі на гэтай тэме".

БелаПАН

11 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:11.10.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3342
 
Ключевые слова:
Ядерная энергетика Экология Безопасность Белорусская АЭС Беларусь-Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме