https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад Беларусі абяцае дзяржпадтрымку прыватнаму бізнесу


Як заявіў кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч 4 кастрычніка на пашыраным пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў з удзелам прадстаўнікоў дзелавых колаў, бізнес атрымае роўны доступ да новага механізму дзяржаўнай падтрымкі.
Ён паведаміў, што комплексныя прапановы па новым механізме дзяржпадтрымкі ўрад унясе ў хуткім часе на разгляд прэзідэнта. "Прапаноўваецца, што да гэтай сістэмы мер дзяржпадтрымкі, прэферэнцый будуць мець роўны доступ суб`екты гаспадарання ўсіх форм уласнасці, якія перамаглі ў выніку конкурснага адбору", — сказаў прэм`ер.

Паводле слоў Мясніковіча, створаны Банк развіцця будзе крэдытаваць не толькі дзяржпраграмы, але айчынны бізнес у цэлым, аддаючы прыярытэт прадпрыемствам, арыентаваным на імпартазамяшчэнне.

Дзяржава, у сваю чаргу, чакае ад прадстаўнікоў бізнесу канструктыўных прапаноў, падкрэсліў прэм`ер-міністр.

"Прапановы бізнесу вельмі важныя, бо ва ўрадзе ставіцца задача, каб у 2012 год увайсці са сфарміраваным пакетам нарматыўных прававых актаў прамога дзеяння", — сказаў Мясніковіч.

Ён зазначыў, што некаторыя фірмы-пасрэднікі, якія займаліся толькі імпартам, закрываліся ў сувязі з карэкцыяй абменнага курсу. Кіраўнік урада назваў гэта аб`ектыўным працэсам.

"Урад вызначыў прыярытэтам сваёй палітыкі стымуляванне развіцця вытворчага і інавацыйнага бізнесу, перапрацоўчых прадпрыемстваў, якія працуюць на мясцовай сыравіне, а таксама сферу паслуг. Менавіта гэтым кірункам будзе аказвацца садзейнічанне ў першачарговым парадку", — заявіў Мясніковіч.

Ён таксама паабяцаў зніжэнне стаўкі падатку на прыбытак. "Рашэнне пакуль яшчэ не прынята, але мы плануем, што стаўка падатку на прыбытак будзе паступова зніжацца. Для забеспячэння высокай канкурэнтаздольнасці ў Адзінай эканамічнай прасторы асноўныя намаганні павінны быць скіраваныя на спрашчэнне падатковага адміністравання", — сказаў прэм`ер.

Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, у сваю чаргу, зазначыў, што ўклад прыватнага сектара ў ВУП значна ніжэйшы, чым у суседніх краінах.

"Дагэтуль Беларусь развівалася на аснове выкарыстання магутнага прамысловага сектара, які забяспечваў высокія тэмпы эканамічнага росту і ўзровень занятасці. Мы не імкнуліся павялічваць прыватны сектар эканомікі, таму што ў тым не было неабходнасці для дасягнення высокіх тэмпаў эканамічнага росту", — патлумачыў Снапкоў.

"Нашы партнёры паставілі прыватны сектар у аснову крыху раней", — канстатаваў міністр. У выніку, паводле яго слоў, Беларусь адстала ад краін-партнёраў па ўзроўні ўкладу прыватнага сектара ў ВУП.

Так, паводле звестак Мінэканомікі, доля прыватнага сектара ў беларускім ВУП складае каля 30%, у той час як у іншых краінах-суседзях — ад 60 да 80%.

Беларусь падышла да таго, што "існуючая эканамічная мадэль патрабуе свайго перагляду з пазіцыі пошуку фактараў, якія ўзмацнялі б эканамічны рост", заявіў кіраўнік Мінэканомікі.

Паводле яго слоў, "відавочна, што буйны прамысловы сектар з`яўляецца платформай, стрыжнем эканомікі". "Аднак адзіна магутным рухавіком фарміравання ўстойлівага эканамічнага росту з`яўляецца прыватны сектар, а іменна: малое і сярэдняе прадпрымальніцтва", — дадаў Снапкоў.

БелаПАН
Мінск, 4 кастрычніка 2011 
 
Дата публикации:04.10.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3270
 
Ключевые слова:
Экономика Малый и средний бизнес Предпринимательство в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме