https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі завершана сяўба азімых збожжавых культур


Сельскагаспадарчыя арганізацыі Беларусі завяршылі сяўбу азімых збожжавых культур. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных даных, на 2 кастрычніка азімыя збожжавыя культуры на збожжа пасеяныя на плошчы 1,416 млн. гектараў пры плане 1,407 млн. гектараў (101,1%). Заданне па сяўбе азімых збожжавых выканана ўсімі абласцямі, за выключэннем Віцебскай (97,3%).

Як падкрэслілі ў Мінсельгасхарчы, падрыхтоўка глебы і насення пад сяўбу азімых збожжавых культур была праведзена своечасова і якасна, сяўба праведзена ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны паводле рэкамендацый вучоных.

Цяпер сельскагаспадарчыя арганізацыі краіны яшчэ вядуць уборку кукурузы на зялёны корм і на збожжа для патрэб жывёлагадоўлі, уборку гародніны, цукровых буракоў, бульбы. Практычна завершана ўборка грэчкі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 3 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:03.10.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2765
 
Ключевые слова:
Урожай Зерновые культуры Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме