https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вучым замежныя мовы, але не забываемся на сваю


Ужо дзесяць гадоў мінула, як пачаў адзначацца Еўрапейскі дзень моў. З`яўленне свята звязана з тым, што новае тысячагоддзе ЮНЕСКА абвясціла часам паліглотаў, бо валоданне замежнымі мовамі спрыяе павышэнню ўзроўню міжкультурнага ўзаемаразумення.
Уласна і пачыналася тысячагоддзе менавіта годам моў. Падчас гэтага свята ўзгадваецца не толькі пра неабходнасць валодання замежнымі мовамі, але і пра захаванне шматмоўя.

Штогод 26 верасня ў розных краінах свету праходзяць адпаведныя мерапрыемствы, звязаныя з гэтым днём: гэта могуць быць як навуковыя канферэнцыі, так і фестывалі, падчас якіх адначасова можна пачуць словы з розных моў, і знаёмствы з казкамі народаў свету. Але сэнс гэтага свята не проста ў тым, каб узгадаць, што існуе шмат розных моў, а і заахвоціць да іх вывучэння. Прычым, заахвочваецца інтарэс да вывучэння нават не адной замежнай мовы. У час, калі ў свеце дамінуючай пачала станавіцца англійская, такія захады садзейнічаюць таму, што ствараюцца больш спрыяльныя ўмовы для развіцця розных моў.

Між іншым, у многіх еўрапейскіх краінах прынята, што дзеці адначасова вывучаюць 2-3 замежныя мовы і да заканчэння школы дасканала валодаюць імі. Дарэчы, у гэты час узгадваецца, што авалодваць замежнымі мовамі патрэбна не толькі ў школах. Вывучаць іх можна на працягу ўсяго жыцця.

Трэба заўважыць, што захаванне і развіццё моў, у тым ліку і малых, дэкларуецца ў афіцыяльнай моўнай палітыцы Еўрасаюза. Кожны год знікае некалькі моў. А знікненне мовы можна прыраўноўваць да знікнення часткі культуры пэўнага народа. І Еўрапейскі дзень моў у тым ліку прыцягвае ўвагу да гэтай праблемы, выхоўвае павагу да розных моў.

Алена Дзядзюля
Звязда, 27 верасня 2011
 
Дата публикации:27.09.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4111
 
Ключевые слова:
Европейский день языков Родной язык
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме