https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На біржавой дадатковай сесіі прапанова долара ЗША амаль на 5,5 млн. перавысіла попыт


Курс долара ЗША на дадатковай гандлёвай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 19 верасня знізіўся з 8.480 да 8.460 рублёў.
Паводле звестак БВФБ, аб`ём таргоў, у якіх удзельнічала 28 банкаў, склаў 20 млн. 505 тыс. долараў (попыт — 20 млн. 505 тыс., прапанова — 25 млн. 989 тыс.).

Курс еўра на дадатковых таргах знізіўся з 12.140 да 12.130 рублёў. У таргах удзельнічала 25 банкаў. Аб`ём — 9 млн. 871 тыс. еўра (попыт — 9 млн. 871 тыс., прапанова — 9 млн. 932 тыс.).

Курс расійскага рубля знізіўся з 294 да 285 рублёў. У таргах удзельнічала 29 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 722 млн. 178 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 287 млн. 276 тыс., прапанова — 771 млн. 60 тыс.).

Таргі іншымі валютамі на дадатковай сесіі не праводзіліся.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 верасня 2011
 
Дата публикации:19.09.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2122
 
Ключевые слова:
Валюта Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме