https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БДУ ўпершыню трапіў у топ-700 лепшых ВНУ свету паводле версіі брытанскага агенцтва QS


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт упершыню трапіў у топ-700 лепшых універсітэтаў свету брытанскага агенцтва QS (QS World University Rankings 2011/2012).
Беларуская ВНУ знаходзіцца ў групе з 501-й па 550-ю пазіцыю, паведамілі ў прэс-службе БДУ. Сярод вышэйшых навучальных устаноў СНД БДУ ў рэйтынгу займае 9-е месца. На гэтай жа пазіцыі ён знаходзіцца і сярод ВНУ Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Узначальвае рэйтынг Кембрыджскі ўніверсітэт, МДУ імя М.В.Ламаносава займае 112-ю пазіцыю, Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт — 251-ю, Новасібірскі — 400-ю. Варшаўскі ўніверсітэт у групе з 401-й па 450-ю пазіцыю, Вільнюскі — з 551-й па 600-ю (канкрэтныя месцы не ўказваюцца).

У прэс-службе падкрэслілі, што рэйтынг QS грунтуецца на аналізе звестак пра ВНУ і апытаннях экспертаў, якія ацэньваюць вышэйшыя навучальныя ўстановы па наступных паказчыках: акадэмічная рэпутацыя; рэпутацыя сярод работадаўцаў; індэкс цытавання навуковых прац за апошнія пяць гадоў; суадносіны колькасці выкладчыкаў і студэнтаў; колькасць замежных студэнтаў і супрацоўнікаў.

Адным з найважнейшых крытэрыяў пры вызначэнні рэйтынгу з`яўляецца акадэмічная рэпутацыя. Гэты паказчык займае 40% усёй ацэнкі і паказвае, наколькі прафесараў універсітэта ведае сусветная акадэмічная супольнасць па сумесным удзеле ў даследчых праектах, канферэнцыях, публікацыях у міжнародных навуковых выданнях. Рэйтынг складаецца з 2004 года.

Алена Спасюк, БелаПАН
15 верасня 2011
 
Дата публикации:15.09.2011
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:3302
 
Ключевые слова:
Образование в Беларуси Рейтинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме