https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прафсаюзы Беларусі выдзелілі больш як 4 млрд. рублёў на падрыхтоўку дзяцей да школы


Напярэдадні новага навучальнага года беларускія прафсаюзы выдзелілі членам сваіх арганізацый больш як 4 млрд. рублёў на падрыхтоўку дзяцей да школы.
Як паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ), матэрыяльная дапамога з прафсаюзнага бюджэту выдзялялася сем`ям, што выхоўваюць дзяцей школьнага ўзросту. Апрача таго, за сродкі гэтага бюджэту набываліся школьныя прылады, падручнікі, а таксама канцылярскія тавары, адзенне і абутак.

Сума матэрыяльнай дапамогі, выдзеленая прафсаюзамі на падрыхтоўку дзяцей да школы сёлета, больш чым у 10  разоў вышэйшая за аналагічную фінансавую падтрымку, аказаную ў 2010 годзе, зазначаецца ў паведамленні прэс-службы.

"Прафсаюзы не пакінулі бацькоў сам-насам з цяжкасцямі пры падрыхтоўцы дзяцей да школы, а аказалі рэальную, адчувальную, а для многіх і адзіную ў гэты перыяд матэрыяльную падтрымку, — цытуе прэс-служба старшыню ФПБ Леаніда Козіка. — У нас ёсць прыклады, і іх нямала, калі прафсаюзныя камітэты закуплялі па паўтысячы ранцаў для дзяцей-школьнікаў усіх работнікаў, выдзялялі грошы на куплю школьнага адзення і абутку".

Асаблівую ўвагу прафсаюзныя арганізацыі надавалі "шматдзетным і малазабяспечаным сем`ям", апрача таго "падшэфныя дзіцячыя сацыяльныя прытулкі і школы-інтэрнаты" таксама атрымалі матэрыяльную падтрымку.

Прэс-служба ФПБ нагадала, што дабрачынная акцыя "Прафсаюзы — дзецям" праводзіцца з лістапада 2002 года. У межах гэтага праекта "пасільная матэрыяльная дапамога" аказваецца пры "падрыхтоўцы да школы, да Дня абароны дзяцей, для правядзення навагодніх і калядных мерапрыемстваў".

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 14 верасня 2011
 
Дата публикации:14.09.2011
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:3167
 
Ключевые слова:
Соцзащита Профсоюзы Образование в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме