https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У студзені—жніўні большасць спраў аб банкруцтве прыпадалі на прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці


Большасць спраў аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) у першым паўгоддзі гэтага года прыпадалі на прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці.
Паводле звестак Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі, на 1 верасня налічваліся 1.573 справы аб банкруцтве, з іх 96,1% спраў тычыліся банкруцтва прыватных фірм (за гэткі жа перыяд 2010 года — адпаведна 1.563 і 95,7%).

Шэсцьдзесят спраў тычыліся дзяржаўных прадпрыемстваў і арганізацый, якія маюць у статутным фондзе долю дзяржуласнасці. У іх ліку былі горадаўтваральныя, бюджэтаўтваральныя і сістэмаўтваральныя прадпрыемствы (у 2010 годзе — 66).

756 спраў аб банкруцтве (48%) знаходзіліся на 1 верасня ў судаводстве гаспадарчага суда Мінска. За аналагічны леташні перыяд — 772, або 49,3%.

Колькасць спраў, па якіх у гэты перыяд было прынята рашэнне аб банкруцтве з ліквідацыяй, амаль у чатыры разы перавысіла колькасць тых, па якіх вынесена рашэнне аб эканамічнай неплацежаздольнасці з санацыяй.

У жніўні гаспадарчым судом Мінска было распачата судаводства па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) у дачыненні да рамонтна-будаўнічага рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Белрамбудспорт".

Гаспадарчы суд Брэсцкай вобласці завяршыў ліквідацыйнае судаводства у дачыненні да адкрытага акцыянернага таварыства "Пінскі льнозавод".

Гаспадарчым судом Віцебскай вобласці завершана судаводства па справах аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) камунальнага ўнітарнага спецыялізаванага рамонтна-тэхнічнага прадпрыемства "Медык" і рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства "Мегам".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 12 верасня 2011
 
Дата публикации:12.09.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2596
 
Ключевые слова:
Предприятия Беларуси Малый и средний бизнес Кризис в Беларуси Банкротство Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме