https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Дажынкі-2012" пройдуць у Горках і Горацкім раёне


Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2012" пройдзе ў другой дэкадзе верасня ў Горках і Горацкім раёне Магілёўскай вобласці. Адпаведнае распараджэнне 30 жніўня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, для падрыхтоўкі і правядзення свята будзе ўтвораны аргкамітэт, які ўзначаліць прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

Згодна з распараджэннем, арганізацыйны камітэт павінен у двухмесячны тэрмін зацвердзіць план па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства.

Па традыцыі на фестывалі-кірмашы будуць ушаноўваць пераможцаў рэспубліканскіх спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў, вырошчванні лёну і ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Акрамя таго, будуць узнагароджаныя пераможцы рэспубліканскага агляду-конкурсу "Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў".

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 31 жніўня 2011
 
Дата публикации:31.08.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3196
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Урожай Уборочная кампания Магілёўшчына "Дажынкі-2012" Ярмарка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме