https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Экспарт тавараў прадпрыемстваў Мінска ў краіны ЕўрАзЭС за першае паўгоддзе вырас больш чым на 60%


За першае паўгоддзе 2011 года аб`ём знешняга гандлю таварамі прадпрыемстваў Мінска з краінамі Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС) склаў 5 млрд. 621,1 млн. долараў, у тым ліку экспарт — 1 млрд. 909,5 млн. долараў, імпарт — 3 млрд. 711,6 млн. долараў.
У параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года экспарт тавараў павялічыўся на 66,4%, імпарт — на 32,2%, паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Мінска.

Сярод краін — удзельніц ЕўрАзЭС асноўным гандлёвым партнёрам з`яўляецца Расійская Федэрацыя. У гэтую краіну пастаўлена тавараў на 1 млрд. 733,9 млн. долараў, ці 90,8% ад агульнага аб`ёму экспарту тавараў горада з краінамі ЕўрАзЭС. З Расіі было ўвезена тавараў на 3 млрд. 678,3 млн. долараў, іх удзельная вага ў агульным аб`ёме імпарту тавараў горада з краінамі ЕўрАзЭС склала 99,1%.

Да найбольш запатрабаваных тавараў, што экспартуюцца за межы Беларусі, адносяцца трактары і седлавыя цягачы (было пастаўлена 17,9 тыс. шт.), грузавыя аўтамабілі (3,5 тыс. шт.), нафтапрадукты (91,7 тыс. тон), халадзільнікі, маразільнікі і халадзільнае абсталяванне (283,9 тыс. шт.), трансфарматары электрычныя (58,7 тыс. шт.), рузавікі ўнутранага згарання поршневыя (17,2 тыс. шт.), часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў (8,4 тыс. тон), дарожная тэхніка (0,8 тыс. шт.).

Больш за 46% імпарту горада з краін ЕўрАзЭС прыпадае на нафту і нафтапрадукты (увезена 3 млн. 516,7 тыс. тон на суму 1 млрд. 734,5 млн. долараў). У параўнанні з першым паўгоддзем 2010 года пастаўкі нафтапрадуктаў узраслі ў 3,3 разу, нафты — знізіліся на 5,9%.

Імпартныя пастаўкі чорных металаў склалі 424,2 тыс. тон, рухавікоў унутранага згарання поршневых — 9,4 тыс. шт., газаў нафтавых і вуглевадародаў газападобных іншых — 133,3 тыс. тон, правадоў ізаляваных, кабеляў — 5,6 тыс. тон, вагонаў чыгуначных і трамвайных — 0,7 тыс. шт., частак і прылад для аўтамабіляў і трактароў — 7,2 тыс. тон.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 22 жніўня 2011
 
Дата публикации:22.08.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3611
 
Ключевые слова:
Товары из Беларуси Мінск Экспорт Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме