https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пацяпленне клімату "з`есць" елку, ясень і чорную алешыну


Ад неспрыяльных кліматычных фактараў, якія выкліканы ў тым ліку і глабальным пацяпленнем, на тэрыторыі Беларусі штогод гіне прыкладна ад 5 да 23 тысяч гектараў лясоў, паведаміў 12 жніўня ў прэс-цэнтры Дома прэсы выканаўца абавязкаў дырэктара ДНУ "Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі" Аляксандр Пугачэўскі.

На свабодных тэрыторыях будуць вырошчваць дубы і лістоўніцу.

Спецыялісты падлічылі, што, у адпаведнасці з мадэллю агульнай цыркуляцыі атмасферы, да 2050 года ў Беларусі можна чакаць павышэння тэмператур зімы на 2,3—3,8 градуса і лета на 1,1—1,8 градуса. Такое хуткае пацяпленне пачне інтэнсіўна змяняць расліннасць на нашай тэрыторыі. Следам за цеплынёй значна паменшыцца вільготнасць глебы, што сур`ёзна ўдарыць па відавой разнастайнасці нашых лясоў.

Навукоўцы падлічылі, што такое змяненне клімату ажно на 20 працэнтаў "загубіць" елку ў паўднёвых і цэнтральных рэгіёнах Беларусі ўжо да 2050 года.

Ад засухі і жукоў-караедаў пакутуюць не толькі яловыя лясы, але і ўсе высокаўзроставыя дрэвы, а таксама чорная алешына і ясень. Сапраўды, дарослыя дрэвы сфарміравалі свой жыццёвы цыкл у іншых кліматычных умовах, і цяпер ужо цяжка адаптуюцца да актыўнага і працяглага пацяплення.

Чорная алешына і ясень цяжка пераносяць падсохлыя глебы і сур`ёзную спякоту. Даволі складанае становішча назіраецца менавіта па ясені. Гэтае дрэва і раней займала ўсяго 0,12 працэнта тэрыторыі ад агульнай плошчы лясоў, а цяпер яно проста гіне. Аднавіць былыя плошчы ясеня будзе вельмі складана, бо тэрыторый са стабільна вільготнымі глебамі ў краіне застаецца ўсё менш.

Эксперты інстытута ўпэўнены, што сасна застанецца галоўнай хвоевай пародай у Беларусі, а вось мяжа арэала елкі адсунецца далей на поўнач.

На свабодных ад елкі тэрыторыях пачнуць вырошчваць сасну, дуб, бярозу і прынцыпова новую для Беларусі расліну — еўрапейскую лістоўніцу. Бярозы ў нашай краіне хапае, таму і кошт на яе драўніну нізкі. Даволі цікавая сітуацыя складаецца з дубам. Ён лічыцца леса-стэпавым відам, таму добрая цеплыня яму, здаецца, да спадобы, але... Старыя дубы вельмі цяжка прывыкаюць да новых кліматычных умоў, а вось маладыя дрэўцы гэтай і іншых ліставых парод сёння растуць нават лепш.

Сяргей Куркач
Звязда
, 13 жніўня 2011

 
Дата публикации:13.08.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3532
 
Ключевые слова:
Глобальное потепление Климат Флора
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме