https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Развітанне з Вялікім кардыналам Казімірам Свёнткам


У Мінску сёння адбылося развітанне з кардыналам Казіміра Свёнткам. Машына з целам святара прыбыла да мінскага Архікатэдральнага касцёла прыкладна, а 12 гадзіне.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, сустракаючы труну на ганку касцёла, сказаў: «Сёння ты вяртаешся ў храм, які адбудаваў, каб назаўсёды з яго сысці ў неба». Мітрапаліт у гэты момант не стрымаў слёз.

Пасля гэтага труну з Свёнтакам занеслі ў касцёл, каб там з ім маглі развітацца ўсе ахвочыя. Быў дасланы вянок ад Аляксандра Лукашэнкі, але асабіста кіраўнік дзяржавы на развітанне не прыехаў.

Перад уваходам у Катэдру сталі пасты спецназа, якія правяралі сумкі кожнага, хто прыйшоў на развітанне з Казімірам Свёнтакам.

Кардынал Казімір Свёнтак памёр 21 ліпеня ў Пінску. Ён пражыў 96 гадоў. Кардынал стаяў ля вытокаў адраджэння каталіцкага касцёла ў Беларусі.

У 1941 годзе саветы прыгаварылі маладога святара Казіміра Свёнтка да расстрэлу. Ён чакаў яго два месяцы ў Брэсцкай турме. Але пачалася вайна, і прысуд не паспелі выканаць.

Пасля вайны Свёнтка адправілі на 10 гадоў у канцлагер.

Пасля смерці Сталіна ён вярнуўся ў Беларусь. Не зламаны, не надломлены, не азлоблены. Служыў не ў сталіцы, нават не ў абласным цэнтры — у Пінску. Адбудаваў там сабор…

Караткевіч захапляўся будучым кардыналам. Калі Беларусь стала незалежнай, ён узначаліў беларускі касцёл і пры ім ён стаў сапраўды беларускім.

Пахаванне кардынала адбудзецца 25 ліпеня, а 12-й у Пінску, там, дзе ён служыў. Пахаваюць яго ў катэдры.

Наша Ніва
23 лiпеня 2011
 
Дата публикации:23.07.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3591
 
Ключевые слова:
Кардинал Казимир Свёнтак Католики в Беларуси Религия Христианство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме