https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спачувальная тэлеграма Святога Айца Бэнэдыкта XVI


Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму на імя Біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў сувязі са смерцю кардынала Казіміра Свёнтка. Ніжэй прыводзім поўны тэкст звароту Яго Святасці.
З вялікім болем я прыняў навіну аб смерці арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага на пенсіі і былога Апостальскага Адміністратара Пінскай дыяцэзіі кардынала Казіміра Свёнтка. Узношу малітвы да Бога, каб Ён даў вечны адпачынак гэтаму дбайнаму і шчыраму пастыру. Я духоўна яднаюся з болем дыяцэзіяльнай супольнасці, у якой ён з вялікім клопатам здзяйсняў сваё біскупскае служэнне. Я ўзгадваю аб адважным сведчанні, якое ён даў Хрысту і свайму Касцёлу ў асабліва цяжкія часы, а таксама аб энтузіязме, з якім працаваў дзеля духоўнага адраджэння сваёй краіны. Выказваю таксама свае спачуванні арцыбіскупу Мінска-Магілёўскаму і Апостальскаму Адміністратару “Ad nutum sanctae sedis” Пінскай дыяцэзіі, Мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу, усяму беларускаму епіскапату, манаскім супольнасцям і усім вернікам, якіх кардынал вельмі любіў і якім служыў ад ўсяго сэрца. Дасылаю вам сваё апостальскае благаслаўленне як знак веры і хрыціянскай надзеі ва Уваскрослым Пану.

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI

Таксама да словаў спачування Святога Айца Бэнэдыкта XVI далучаецца ксёндз арцыбіскуп Джованні Анджэло Бэччу з субстытуту секцыі агульных спраў дзяржаўнага сакратарыяту Святога Пасаду: «Прагну выразіць словы належнай пашаны і прывітання ў Хрысце Пану».

Тэкст перадаў

Кс. прэлат д-р Крыспін Дубель,
часова павераны Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску

catholic.by
21 ліпеня 2011

 
Дата публикации:21.07.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:5167
 
Ключевые слова:
Кардинал Казимир Свёнтэк
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме