https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У сувязі з дэфіцытам цэментным заводам Беларусі павышаны заданні па выпуску прадукцыі


Цэментным прадпрыемствам Беларусі на ліпень—верасень даведзены павышаныя заданні па аб`ёмах вытворчасці з сумарным выпускам не менш як 450 тыс. тон цэменту штомесяц, у тым ліку па вытворчасці дадатковых цэментаў — 346 тыс. тон. Пра гэта паведамляе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.
Каб зняць напружанасць на спажывецкім рынку, звязаную з дэфіцытам цэменту, Міністэрства гандлю і Мінбудархітэктуры падпісалі графік яго паставак у рознічную сетку на ліпень у аб`ёме да 50 тыс. тон. У асартыментным пераліку — шлакапортландцэмент, сухія будаўнічыя сумесі, цэмент з вапняком і пескаваты цэмент.

Таксама ў мэтах больш поўнага насычэння ўнутранага рынку аб`ёмы экспарту цэменту абмежаваны да 4%, (18 тыс. тон за месяц). "Але, нягледзячы на такую сітуацыю, будуць працягвацца пастаўкі цэменту на экспарт з мэтай захавання знешніх рынкаў", — адзначылі ў ведамстве.

Запланаваны ў канцы гэтага года ўвод у эксплуатацыю дзвюх ліній па вытворчасці цэменту на ВРУП "Беларускі цэментны завод" і ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" сумарнай магутнасцю 3,6 млн. тон за год дазволіць значна павялічыць экспартныя пастаўкі прадукцыі, падкрэслілі ў міністэрстве. З уводам у 2012 годзе трэцяй цэментнай лініі на ВРУП "Крычаўцементнашыфер" нават у сезон павышанага попыту арганізацыі цэментнай прамысловасці змогуць забяспечыць экспарт таварнай прадукцыі ў аб`ёме да 1,5 млн. тон штогод.

У ведамстве растлумачылі, што дэфіцыт цэменту з кожным годам назіраецца ў пік сезоннага попыту — з мая па кастрычнік, тады як у I і IV кварталах заяўленыя аб`ёмы арганізацыямі не выбіраюцца. У сувязі з гэтым вытворчыя магутнасці цэментных заводаў недазагружаныя, і прадпрыемствы вымушаны спыняць абпальныя печы і памольныя аддзяленні для пазапланавых прафілактычных рамонтаў. Не стаў выключэннем і гэты год. Гэтым у пэўнай ступені тлумачыцца напружаная сітуацыя з забеспячэннем цэментам спажыўцоў краіны. Разам з тым, як адзначаюць у Мінбудархітэктуры, кіраўніцтва цэментных заводаў не ажыццявіла поўны комплекс мер для максімальнай загрузкі вытворчых магутнасцяў у сезон павышанага попыту, у першую чаргу за кошт павелічэння выпуску дадатковых цэментаў у перыяд, калі для выпуску асноўнай прадукцыі не былі завезеныя імпартныя грануляваныя шлакі.

Акрамя таго, Беларуская чыгунка ў маі—чэрвені своечасова не забяспечыла выдзяленне рухомага саставу для іх завозу з-за межаў краіны. У міністэрстве адзначылі, што ў аператыўным парадку гэта пытанне вырашана.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 7 ліпеня 2011
 
Дата публикации:07.07.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3741
 
Ключевые слова:
Строительство Цемент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме