https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: Беларусі не пагражаюць эканамічныя катаклізмы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 кастрычніка заявіў, што Беларусі не пагражаюць ніякія эканамічныя катаклізмы, у тым ліку, дэфолт. "Дай бог, каб у наступным годзе сітуацыя ў сельскай гаспадарцы была такой жа, як і ў гэтым. Крыху з хлябамі падвяло, а так у нас выдатны год", - падкрэсліў прэзідэнт.
"У нас ёсць што паесці, дзяцей накарміць (дзяцей мы ў школах і дзіцячых садках накормім) і апрануць. І тут нас не скавырнеш", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

У наступнай жа пяцігодцы, па словах кіраўніка дзяржавы, неабходна будзе надаць увагу канкрэтным пытанням удасканалення сацыяльнай сферы ў вёсцы, "дашліфаваць па шэрагу напрамкаў ўжо зробленае".

У прыватнасці, прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што дзеці не павінны быць праблемай для бацькоў, асабліва на вёсцы, то бок у школу або дзіцячы сад дзяцей павінны адвозіць і прывозіць на асобным аўтобусе.

"Бацькі будуць спакойныя, калі з дзецьмі будзе ўсё нармальна. Вось гэта нам трэба дашліфаваць ў наступнай пяцігодцы і дабудаваць аграгарадкі, дзе гэта яшчэ не зроблена. Каб у вёсцы ў нас чалавек жыў, гадаваў дзяцей і быў абсалютна спакойны за іх будучыню. Нават калі дзіця ў горад не патрапіць, не уладкуецца ва ўніверсітэт - ён павінен ведаць, што патрэбны на вёсцы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Тэлеграф
07 кастрычніка 2010
 
Дата публикации:07.10.2010
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3539
 
Ключевые слова:
Экономика Товары из Беларуси Экономический кризис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме