https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэс-канферэнцыя расійскім СМІ Прэзідэнта Беларусі


Падчас прэс-канферэнцыі расійскім журналістам Аляксандр Лукашэнка надаў асаблівую ўвагу адносінам з Крамлём
Падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў, якая доўжылася чатыры з паловай гадзіны, Аляксандр Лукашэнка надаў асаблівую ўвагу адносінам з кіраўніцтвам Расіі.

Свае стасункі з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым і прэм`ер-міністрам Уладзімірам Пуціным ён расцэньвае як "дрэнныя, калі не сказаць горш".

"Усё, што цяпер адбываецца вакол Беларусі, — гэта задума кучкі высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў", — перакананы прэзідэнт.

Паводле яго слоў, калі раней расійская інфармацыйная прастора была для беларускай тэматыкі "проста закрытай, то цяпер у яе мэтанакіравана запампоўваецца струмень бессаромнай хлусні, дэзінфармацыі і проста сапраўдных недарэчнасцяў".

"Мэта гэтай кампаніі — пераканаць людзей на прасторы ад Калінінграда да Уладзівастока у тым, што беларусы ледзь не ворагі, а іх прэзідэнт — злодзей, забойца, здраднік, а сама Беларусь — вечная нахлебніца Расіі", — лічыць Лукашэнка.

Паводле яго слоў, расійскія СМІ дыскрэдытавалі беларускую ўладу па ўказанні зверху, і таму ёсць "стопрацэнтныя доказы".

"Прыватнае НТВ ці не, але фінансуецца самі ведаеце кім. Увесь бруд НТВ фінансуецца "Газпромам", а "Газпром" — дзяржкампанія, і хто там руліць, вы ведаеце", — заявіў беларускі прэзідэнт.

Аднак, спадзяецца ён, гэтая "неабдуманая, бязглуздая палітыка недаўгавечная", і перспектывы адносін двух краін "добрыя".

"Аснова і база для гэтага ёсць. Як бы мы сёння не спрабавалі замоўчваць поспехі, якія маем, няхай нават невялікія, у рамках Саюзнай дзяржавы, яны ўсё ж ёсць", — падкрэсліў Лукашэнка.

"Калі будзе воля расійскай дзяржавы, расійскай эліты, то на працягу трох месяцаў, максімум паўгода, мы не проста выбудуем адносіны, не проста вернемся на той узровень адносін, які існаваў, але і значна яго перасягнем", — перакананы Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама адказаў на пытанні, што тычыліся цяперашняй выбарчай кампаніі. У прыватнасці, заявіў Лукашэнка, ён хацеў бы, каб на выбарах за яго прагаласавалі дзве траціны насельніцтва Беларусі.

"Гэта канстытуцыйная большасць і выказванне найвышэйшага даверу — дзесьці 70-75%". Не трэба як у мінулы раз — больш за 90%", — дадаў прэзідэнт.

Прадстаўнікоў апазіцыі на выбарах могуць падтрымаць не больш за 100—150 тысяч выбаршчыкаў, лічыць Лукашэнка. "Гэта людзі, якія ўчора і сёння атрымліваюць гранты з Заходняй Еўропы і ЗША. Сёння ў іх яшчэ адзін інвестар знайшоўся — расійскі бізнес", — сказаў прэзідэнт.

Паводле яго слоў, "пляцоўкі для фінансавання беларускай апазіцыі" створаны ў Літве, Польшчы і Германіі.

З Лукашэнкам сустракаліся больш за 100 расійскіх журналістаў, якія знаходзіліся ў Беларусі з 28 верасня ў рамках восьмага па ліку прэс-тура. Гэта былі прадстаўнікі каля 60 расійскіх рэгіёнаў, а таксама некаторых федэральных СМІ.

Гэта быў самы масавы "дэсант" расійскіх журналістаў у Беларусь, адзначыў кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі. "За восем гадоў гісторыі прэс-тураў расійскіх журналістаў у нашу краіну такой колькасці расійскіх прадстаўнікоў СМІ ў нас не было. Было па 70—80 чалавек, але не 100. Гэта сведчыць пра вялікі інтарэс расійскіх выданняў да нашай краіны", — падкрэсліў ён.

Тэлеверсія прэс-канферэнцыі будзе паказаная сёння ўвечары па ўсіх нацыянальных тэлеканалах.

БелаПАН
Мінск, 1 кастрычніка 2010
 
Дата публикации:01.10.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:6792
 
Ключевые слова:
информационная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме