https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У бягучым годзе Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных засяродзіцца на пытаннях трансгранічнай перадачы персанальнай інфармацыі


Аб гэтым у праекце "Краіна гаворыць" расказаў дырэктар цэнтра Андрэй Гаеў.
Гаворачы аб планах і трансфармацыі цэнтра на гэты год, Андрэй Гаеў адзначыў, што перад арганізацыяй пастаўлена пэўная задача.

"Мы, перш за ўсё, будзем рабіць усё, каб папярэдзіць парушэнні заканадаўства аб абароне персанальных даных. Таму метадалагічная і тлумачальная работа будзе прадаўжацца", - адзначыў ён.

Цяпер ёсць шэраг момантаў, якія патрабуюць асобнай увагі і над якімі цэнтр будзе грунтоўна працаваць у бягучым годзе, сказаў дырэктар.

"Гэта, напрыклад, звязана з пытаннямі трансгранічнай перадачы персанальнай інфармацыі. Многія нашы арганізацыі ўзаемадзейнічаюць са сваімі партнёрамі за мяжой і інфармацыя аб грамадзянах Беларусі перадаецца ім. Мы будзем прадаўжаць работу, каб мінімізаваць выпадкі незаконнага выкарыстання персанальных даных. Цяпер таксама праводзіцца актыўная заканадаўчая і інфармацыйная работа па тэматыцы трансгранічнай перадачы, у якіх выпадках персанальная інфармацыя абавязкова павінна апрацоўвацца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і калі і па якіх правілах можа перадавацца за яе межы", - растлумачыў Андрэй Гаеў.

У рабоце знаходзіцца і тэматыка, звязаная з відэаназіраннем. "І на рабочых месцах, і ў дамах, і ў грамадскіх месцах часта ўстанаўліваюцца камеры відэаназірання. Ёсць нацыянальнае рэгуляванне для выкарыстання відэаназірання ў грамадскіх месцах, у сферы працоўных адносін і ў асобасных аспектах таксама неабходна ў нарматыўным парадку прапрацаваць гэта", - расказаў кіраўнік цэнтра.

Цяпер да другога чытання ў парламенце рыхтуюцца змяненні ў Грамадзянскі кодэкс, якія будуць рэгуляваць у тым ліку пытанні відэаназірання. "Калі ў тым жа пад`ездзе выстаўляецца камера, накіраваная на дзверы канкрэтнага чалавека і здымаюцца звесткі пра яго, гэта ўплывае на яго прыватнае жыццё. З аднаго боку, збор інфармацыі з камер карысны, напрыклад, пры назіранні за дзецьмі на пляцоўках, за падазронымі асобамі каля аўтамабіляў, але, з іншага боку, гэтыя ж камеры фіксуюць хто, калі, з кім, у якім стане ўваходзіў у дом, а значыць, і даюць магчымасць бачыць графік перамяшчэння чалавека. Таму ў зборы гэтай інфармацыі таксама павінна быць разумная мяжа", - канстатаваў Андрэй Гаеў.

Акрамя таго, будзе праводзіцца работа, звязаная са зборам інфармацыі аб непаўналетніх, у прыватнасці са зборам іх біяметрычных даных.

"На жаль, мае месца практыка, калі для ўваходу ў школы збіраюцца звесткі ў выглядзе радужнай абалонкі вока. Гэта інфармацыя адносіцца да спецыяльных персанальных даных, і заканадаўства дапускае іх апрацоўку выключна ў выпадках, калі інакш дасягнуць мэты немагчыма. Але для таго, каб зайсці ў школу, сродкаў дастаткова - кантрольна-прапускныя механізмы, ахова, камеры відэаназірання ў мэтах забеспячэння бяспекі і шэраг іншых магчымасцей. Пытанні, звязаныя з залішняй апрацоўкай біяметрычных звестак, таксама ў полі зроку цэнтра", - сказаў на заканчэнне Андрэй Гаеў.

30 красавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.04.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:179
 
Ключевые слова:
Видеонаблюдение Персональные данные
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме