Сахарчук: "Быў праведзены аўтамотапрабег пад дэвізам “Разам за бяспечныя аўтадарогі для дзяцей”. Падчас яго мы калонай выязджалі ў горад Пружаны з наведваннем дзіцячага сацыяльнага прытулку.
Праводзіліся разнастайныя конкурсы, віктарыны на веданне правілаў. Сябры “Беларускага клуба БМВ” (брэсцкае аддзяленне) прывезлі дзецям школьныя прыналежнасці, а байкеры з клуба “Гоўлдэн Уінг” - садавіну, сокі, печыва і сплодкія прысмакі".
Як кажа спн. Сахарчук, у адной з кавярняў дзецям арганізавалі салодкі стол, пасля чаго іх завезлі дахаты.
Еўрарадыё 13
сентября 2010
Яўген Бяласін