https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рознічныя цэны на гарэлку ў Беларусі павышаны на 5 працэнтаў


З 27 жніўня павышаны адпускныя цэны на этылавы харчовы спірт і рознічныя цэны на гарэлку на 5 працэнтаў з аб`яднаннем гарэлак са спірту "Люкс" у адзіную цэнавую пазіцыю з дыферэнцыяцыяй у залежнасці ад мацунку і ёмістасці шклатары.
Рознічная цана на гарэлку мацункам 40 працэнтаў складзе Br8240 за 0,5 л без кошту посуду, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Павышэнне ажыццёўлена ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства эканомікі ад 18 жніўня 2010 года № 126 "Аб цэнах на алкагольную прадукцыю і прызнанні страціўшымі сілу асобнага палажэння пастановы і некаторых пастаноў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь".

Дакументам устаноўлены адзіныя ўзроўні мінімальных адпускных цэнаў на іншыя віды алкагольнай прадукцыі мацункам звыш 28 працэнтаў айчыннай вытворчасці і імпартную алкагольную прадукцыю, ніжэй за якія лікёра-гарэлачныя арганізацыі рэспублікі і імпарцёры не могуць рэалізоўваць названую алкагольную прадукцыю.

Пастанова прынята для забеспячэння эфектыўнай работы лікёра-гарэлачнай галіны, кампенсацыі павелічэння акцызнага падатку.

БЕЛТА
27.08.2010
 
Дата публикации:28.08.2010
Тематика:Товары из Беларуси, Беларусь
Просмотров:3365
 
Ключевые слова:
Водка Алкогольная продукция Этиловый спирт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме