https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Быхаўскім раёне на Магілёўшчыне рыхтуюць "Вялікую бард-рыбалку"


У пасёлку Грудзічына збяруцца аматары аўтарскай песні і рыбнай лоўлі. На беразе Чыгірынскага вадасховішча з 26 па 29 жніўня пройдзе міжрэгіянальнае музычна-спартыўнае свята.
Фестываль, дзе будуць спалучацца песня і рыбалка, прыдумалі барды, якія захапляюцца лоўляй рыбы. Імкненне спалучыць гэтыя дзве любімыя справы падтрымалі быхаўскія ўлады. Быхаўскі раён — лідар па развіцці аграэкатурызму на Магілёўшчыне, а Чыгірынскае вадасховішча — самае вялікае ў вобласці.

Цэнтрам бард-рыбалкі будзе аграсядзіба "Пясчаны бераг", якая ў паўсотні кіламетраў ад Магілёва. Арганізатары абяцаюць прыняць болей за тысячу гасцей. Пра свой удзел заявілі вядомыя мэтры аўтарскай песні: напрыклад, Леанід Сяргееў з Масквы, Віктар Шалкевіч з Гродна і Аляксандр Баль з Магілёва, які, дарэчы, нядаўна зняў кліп на песню "Рыбацкая".

Ганаровым госцем будзе на фестывалі Дзмітрый Сухараў, які з`яўляецца аўтарам вершаў да вядомай песні "Аляксандра" з кінафільма "Масква слязам не верыць". Паэту ўжо 79 гадоў, ён прыедзе на Быхаўшчыну разам з жонкай і ўнучкай.

Натуральна, што конкурсаў будзе два: аўтарскай песні і рыбаловаў-аматараў. Акрамя гэтага, плануецца "Ноч класічнай гітары" і гала-канцэрт бардаў. Яны пройдуць на пантоннай сцэне на вадзе, а глядацкай залай стане бераг вадасховішча.

Акрамя гэтага, запланаваны экскурсіі і прагулкі на конях і лодках, катанне на катамаранах, гатаванне юшкі і шмат што іншае. Каб трапіць на свята, трэба будзе заплаціць 5 тысяч рублёў, а каб яшчэ размясціцца ў палатачным лагеры — 10 тысяч рублёў.

Калі вы хочаце ўдзельнічаць у бард-рыбалцы, то заяўку можна размясціць на сайце www.fіsh.bardy.org.

Ілона Іванова.
Звязда  6 жніўня 2010
 
Дата публикации:06.08.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:6864
 
Ключевые слова:
фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме