https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ад спёкі беларусы выпілі ўвесь квас


Спякотнае надвор`е прымушае нас часцей звяртаць увагу ў крамах на халадзільнікі з напоямі. Як нехта трапна заўважыў, раней на шыльдачцы "Халоднае піва" мы звярталі ўвагу на слова "піва", то цяпер — на "халоднае". Аднак, нягледзячы на попыт, у некаторых сталічных гандлёвых пунктах стала немагчыма набыць "Лідскі квас".
Прадаўцы кажуць, што няма — маўляў, у завода перабоі з пастаўкамі сыравіны. Каб праясніць сітуацыю, мы патэлефанавалі на ААТ "Лідскае піва", дырэктару па продажах Алёне Аўдзеенцы:

— Цалкам магчыма, што нашага квасу не хапае. Гэта звязана з адсутнасцю сыравіны — нашы беларускія вытворцы кваснага канцэнтрату не ў стане забяспечыць нас тым аб`ёмам, які неабходны для вытворчасці квасу. Таму падключаем расійскіх пастаўшчыкоў, але ў сувязі са спёкай яны таксама абмяжоўваюць пастаўкі. І па-сутнасці прадпрыемства апынулася ў той сітуацыі, калі квас запатрабаваны, мы можам яго зрабіць, але няма з чаго.

— Запасы ў вас ёсць?

— Запасаў даўно няма, усё, што выпускаюць нашы беларускія пастаўшчыкі, мы штодзённа і штотыднёва забіраем і адразу ж пускаем у вытворчасць, як толькі ёсць пастаўкі з Расіі — таксама ў вытворчасць, каб не прастойвалі магутнасці. Таму запасаў няма ні ў нас, ні ў нашых пастаўшчыкоў.

— Ці даўно ўзніклі праблемы і як змяніліся аб`ёмы продажаў?


— Праблемы ўзніклі ў сярэдзіне ліпеня, але найбольш востра — да 1 жніўня. Пры гэтым цэны на квасны канцэнтрат яго вытворцы істотна паднялі — ад 10 да 50 працэнтаў. Што тычыцца продажаў, то яны моцна выраслі ў параўнанні з мінулым годам, пры гэтым мы вымушаны абмяжоўваць нашых экспартных кліентаў — на экспарт квас зараз наогул практычна не ідзе, хоць ён і запатрабаваны ў Германіі, Італіі, Польшчы, Расіі, Літве (Літва, дарэчы, больш за ўсіх купляе наш квас). Такім чынам мы стараемся максімальна поўна забяспечыць нашых беларускіх спажыўцоў, рознічныя крамы. У ліпені мы прадалі 628 636 дэкалітраў квасу, з якіх на экспарт пайшло 53 684, г.зн 8,5  %. Калі браць першы тыдзень жніўня, то пастаўкі квасу на экспарт былі спынены наогул. У параўнанні з ліпенем нашы продажы знізіліся працэнтаў на 20 %, гэта значыць, што калі б у нас у наяўнасці быў квасны канцэнтрат, то мы змаглі б вырабляць і прадаваць ну як мінімум працэнтаў на 20 больш.

— Вытворчасць квасу сёння не спынілася?


— Мізэрныя пастаўкі ад нашых беларускіх прадпрыемстваў ідуць пастаянна, сёння мы атрымалі з Расіі дастаткова вялікую пастаўку — гэта значыць, што будзем вырабляць больш квасу і сітуацыя трохі зменіцца.

— З чым звязаны праблемы з пастаўкамі?

— З вытворчымі магутнасцямі, якія ў іх ёсць. Бо існуе пэўная колькасць кваснага канцэнтрату, якую расіяне могуць вырабляць за суткі ці за месяц. Ад гэтага залежаць і пастаўкі нам. Ну і, безумоўна, тут уплывае надвор`е, бо спажыванне квасу вырасла як ніколі.

— Чаго чакаць у найбліжэйшы час?

— Можна сказаць, што сітуацыя крыху палепшыцца, але ўсё будзе залежаць ад надвор`я і нашых расійскіх пастаўшчыкоў — наколькі яны змогуць дапаўняць пастаўкі ад беларускіх прадпрыемстваў, бо магутнасці айчынных вытворцаў не ў стане нас поўнасцю забяспечыць. Так што, калі расіяне не будуць зрываць пастаўкі, то сітуацыя будзе больш-менш стабільная.

*****
Каментар спецыяліста:

Пра тое, як рознічны гандаль спаталяе смагу беларусаў, мы пагутарылі з Віктарам Маргелавым, дырэктарам гандлёвага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "Трыдакта", сустаршынёй СЮА "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва":

— Віктар Ягоравіч, ці існуюць праблемы з пастаўкамі квасу ў рознічны продаж?

Пра тое, як рознічны гандаль спаталяе смагу беларусаў, мы пагутарылі з Віктарам Маргелавым, дырэктарам гандлёвага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "Трыдакта", сустаршынёй СЮА "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва":

— Віктар Ягоравіч, ці існуюць праблемы з пастаўкамі квасу ў рознічны продаж?

— Праблема ёсць, і яна вялікая. Можна сказаць, што ўжо на працягу месяца квас "па блаце" раздаюць: не столькі, колькі закажаш, а столькі, калі дадуць і тады, калі змогуць. Але акрамя квасу ёсць і іншыя напоі, з якімі сітуацыя аналагічная: напрыклад, зрывае пастаўкі Кока-Кола, у піўзаводаў нашых любімых, якія крычалі раней, што не ведаюць, як піва рэалізаваць, немагчыма ў рэгіёнах піва ў кегу набыць. І, калі ў сталіцы гэтае пытанне яшчэ можна вырашыць, хоць і цяжка вельмі, то ў рэгіёнах піва ў кегах заказаць амаль 100  % немагчыма. Ну ці даюць 1 кег, каб адчапіліся. Так што сітуацыя з напоямі вельмі напружаная.

— Наколькі спякотнае лета падняло продаж напіткаў у параўнанні з мінулым летам?

— Зразумела, нельга параўнаць! Складана сказаць без дакладных падлікаў, але продаж напояў вырас не менш чым у 2-3 разы. Затое знізілася рэалізацыя іншых прадуктаў, напрыклад, каўбасных вырабаў, меней прадаецца алкаголь, хоць яго па-ранейшаму купляюць.

Павел БЕРАСНЕЎ.
Звязда  6 жніўня 2010
 
Дата публикации:06.08.2010
Тематика:Товары из Беларуси, Беларусь
Просмотров:7215
 
Ключевые слова:
Лидский квас Жара в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме