https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Польшчу на машыне лепей ехаць не праз “Брэст — Цярэспаль”


З 7 чэрвеня абмяжоўваецца перамяшчэньне транспартных сродкаў у пункце пропуску "Брэст — Цярэспаль".
Як паведаміў БелаПАН начальнік службы пагранічнага кантролю Брэсцкай пагранічнай групы Аляксей Курганаў, абмежаваньне зьвязана з пачаткам рамонту аўтамабільнага моста цераз Заходні Буг, які спалучае пункты пропуску "Цярэспаль" і "Варшаўскі мост" на беларуска-польскім участку мяжы. Рамонт будзе рабіць польскі бок. Ён будзе доўжыцца прыблізна да 17 ліпеня.

"У гэты час для руху будзе адкрыта толькі адна паласа моста, транспарт будзе прапускацца ў рэверсіўным парадку, — сказаў Курганаў. — У сувязі з гэтым мы рэкамендуем грамадзянам, якія зьбіраюцца ў гэты прамежак часу ехаць на аўтамабільным транспарце ў Польшчу або цераз Польшчу, выбіраць іншыя пункты пропуску".

"Варшаўскі мост" зьяўляецца цэнтральным аўтадарожным пунктам пропуску на беларуска-польскім участку мяжы. У сярэднім церазь яго штодзённа перасякаюць мяжу ў абодва бакі да 4 тысяч транспартных сродкаў і да 7 тысяч пасажыраў.

БелаПАН     06.06.2010
 
Дата публикации:06.06.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:5074
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме