У час вучэння, якое прадоўжыцца да 21 красавіка, тэрытарыяльныя войскі разам з супрацоўнікамі падраздзяленняў міліцыі і МНС адпрацуюць пытанні аховы аб`ектаў жыццезабеспячэння насельніцтва і падтрымання ваеннага становішча, а таксама барацьбы з дыверсантамі і незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі. У вучэнні будзе ўдзельнічаць і атрад спецыяльнага апалчэння, які сфармаваны ў Кашалеўскім сельсавеце Навагрудкага раёна.