https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кангрэс беларусістаў


20-21 мая ў Мінску пройдзе Пяты міжнародны кангрэс беларусістаў.
У гэтыя дні ў беларускай сталіцы адбудзецца мноства разнастайных паседжанняў, канферэнцый і сустрэч, прысвечаных беларускай тэматыцы.

Удзел у іх возьмуць самыя вядомыя даследчыкі і навукоўцы, якія займаюцца пытаннямі беларускай гісторыі, культуры і мовы.

Сярод удзельнікаў кангрэса Эльжбета Смулкова (Варшава, Польшча), прафесар Інстытута інтэрдысцыплінарных даследаванняў «Artes Liberales» Варшаўскага ўніверсітэта, Арнольд МакМілін (Лондан, Вялікабрытанія), Мікалай Нікалаеў (Санкт-Пецярбург), загадчык аддзела рэдкай кнігі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, Дарота Міхалюк (Торунь, Польшча), доктар гуманітарных навук, Адам Мальдзіс (Мінск), прафесар, Рыгор Піўтарак (Кіеў, Украіна), акадэмік, Алесь Смалянчук (Гродна-Вільня, Беларусь), прафесар, Рышард Радзік (Люблін, Польшча), прафесар, і інш.

Кангрэс таксама будзе суправаджацца спадарожнымі імпрэзамі, сярод якіх асаблівую цікавасць мае выклікаць лекцыя прафесара Цімаці Снайдэра (Ельскі універсітэт, ЗША) «Паходжанне народаў Усходняй Еўропы» (17.00, 19-га мая, канферэнц-зала Інстытута імя Гётэ, вул. Веры Харужай, 25/3, 4-ы паверх).

14.05.2010. Наша Ніва
 
Дата публикации:15.05.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:5322
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме