https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тэатры з Пінска і Бабруйска абмяняюцца гастролямі


18 красавіка пінчукі ўбачаць адразу дзве пастаноўкі ў выкананні артыстаў Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі ім.В.І.Дуніна-Марцінкевіча — «Змешаныя пачуцці, або Два старыя крабы з далікатным панцырам» паводле п’есы Рычарда Баэра і фантасмагорыю «Анёлы не плачуць».
Паказы адбудуцца на сцэне гарадскога драмтэатра і цэнтра культуры і творчасці. Прычым спектакль «Анёлы не плачуць» будзе паказаны за вечар двойчы, бо на яго ў насельніцтва павышаны попыт. У сераду бабруйчане парадуюць дзіцячага гледача музычнай казкай «Запаветнае жаданне».

У Бабруйску калег з Пінска чакаюць ужо ў маі. Яны прыедуць з лёгкай класічнай камедыяй для дарослых «Піжама на шасцярых» паводле п’есы Марка Камалеці і музычнай казкай для дзяцей «Хітрыкі лісы Патрыкееўны».

Па словах дырэктара Палескага драмтэатра Аляксандра Лукашэнкі, тэатры даўно і шчыльна супрацоўнічаюць, не аднойчы бывалі адзін у аднаго ў гасцях. Ён таксама паведаміў, што разглядаецца магчымасць правядзення восенню першых абменных гастроляў з Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатрам.

Нэлі Зігуля
Звязда, 17 красавіка 2023
 
Дата публикации:17.04.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:133
 
Ключевые слова:
Театр Гастроли Мінск Магілёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме