https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бяспека ў нашай краіне забяспечаная, у беларусаў няма прычын для хвалявання


Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў падчас святкавання 75-годдзя Магілёўскага інстытута МУС і каментуючы сітуацыю, якая склалася ў краіне і за яе межамі.
«На вуліцах нашай краіны бяспечна, і нашы грамадзяне разумеюць і адчуваюць гэтую бяспеку. Аднак тое, што адбываецца вакол нашай краіны сведчыць, што мы павінны быць заўсёды ў поўнай баявой гатоўнасці, — адзначыў ён. — Гэта адбываецца ва ўсіх падраздзяленнях: ва ўнутраных войсках, органах унутраных спраў. Усе нашы падраздзяленні нясуць службу кругласутачна, яны гатовы забяспечыць бяспеку грамадзян, у тым ліку і ў прыгранічных раёнах. Узмацнілі бяспеку каля граніц, асабліва з Украінай, там нясуць службу як унутраныя войскі, так і супрацоўнікі органаў унутраных спраў».

Іван Кубракоў падкрэсліў, што бяспека ў нашай краіне забяспечваецца і будзе забяспечвацца. «Для гэтага сёння ёсць усё неабходнае — і высокакваліфікаваныя кадры, і дастатковая колькасць сіл і сродкаў», — сказаў ён і параіў беларусам не перажываць-усё будзе добра.

Звязда, 7 красавіка 2023
 
Дата публикации:07.04.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:166
 
Ключевые слова:
Безопасность Внутренние войска Магілёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме