Прыбыўшы, ратавальнікі праз шкляныя дзверы ўбачылі, што ачаг знаходзіцца адразу за імі. Работнікі МНС падзяліліся: адно аддзяленне падало ствол на тушэнне, а другое прыступіла да пошуку пацярпелых. Ратавальнікі ўвайшлі праз іншы ўваход. У фае і на паверхах назіралася шчыльнае задымленне. На лесвічнай клетцы, паміж трэцім і чацвёртым паверхамі, была знойдзена дзяўчына, якую вынеслі на вуліцу. Работнікі МНС праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы да прыбыцця хуткай медыцынскай дапамогі. Пацярпелую адразу перадалі медыкам. У гэты час іншыя калегіі эвакуіравалі жыхароў інтэрната.
Выратаваная брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі была дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя. З інтэрната работнікамі МНС эвакуіраваны 21 чалавек, з іх шэсць дзяцей.
Прычына пажару высвятляецца. У выніку здарэння пашкоджаны маёмасць жыхароў, дзверы ў падвал і ўваходнай групы, закураны будаўнічыя канструкцыі лесвічнай клеткі.
МНС звяртае ўвагу, што за апошнія дні гэта ўжо другое загаранне ў гэтым інтэрнаце: на ліквідацыю пажару ратавальнікі выязджалі і 3 красавіка.
Сяргей Расолька
Звязда, 5 красавіка 2023
Звязда, 5 красавіка 2023