https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


2 красавіка — Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму


Сёння — Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму. У Беларусі з такім дыягназам 3400 дзяцей. Расстройства малакіраванае, але яго можна скарэктаваць.
На што робяць акцэнт у працы з асаблівымі дзецьмі і якую падтрымку для гэтага аказвае дзяржава? Па-іншаму думаюць, бачаць свет і ўспрымаюць інфармацыю. А яшчэ жывуць тут і цяпер. У Алены аўтызм. Першыя прыкметы расстройства пачалі выяўляцца ў два гады.

Алена Журовіч, мама Алены: "Пункты ў нас былі ўсе па спісе: дзіця не глядзела ў вочы, не адгукалася на імя, не размаўляла, не было паказальнага жэсту, і раскладвала ў лінейку прадметы. Дзіця любіць здымаць, садзіцца, фатаграфуе, здымае, як ёсць, як апранаецца, як нешта робіць. Мы ў сям’і жартуем, што блогер расце."

5-гадовы Данііл — «касмічнае» дзіця. Любіць вывучаць пазаземнае жыццё: планеты, караблі, зоркі. Яго дыягназ яшчэ не пацверджаны, але ў спецыялістаў малыш назіраецца рэгулярна.

Вікторыя Дораш, мама Данііла: "У два гады ў яго ўжо прасочваліся прыкметы таго, што нешта не так: у яго досыць хутка — за некалькі месяцаў — знікла шмат навыкаў, якія былі да гэтага, і з тых часоў мы на сувязі з рознымі спецыялістамі. Спектр яго праблем ляжыць у псіхаэмацыйным, паводніцкім сектары. І мы больш сталі займацца з дэфектолагам, крыху пазней мы падключылі заняткі з нейрапсіхолагам."

Звязда, 2 красавіка 2023
 
Дата публикации:02.04.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:169
 
Ключевые слова:
Аутизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме