https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі правяла чарговы штомесячны маніторынг цэн асноўных прадуктаў харчавання, найбольш запатрабаваных насельніцтвам


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ФПБ.
Прадстаўнікі нацыянальнага прафцэнтра наведалі 117 раёнаў і гарадоў і зафіксавалі цэны і наяўнасць тавару ў 234 магазінах.

Асаблівую ўвагу народны кантроль удзяліў малочнай прадукцыі (маслу, малаку, смятане, сырам, тварагу), яйкам, мясу, рыбе, крупам, агародніне і фруктам. Калі апошнія некалькі гадоў Федэрацыя прафсаюзаў звяртала ўвагу партнёраў у асобе адпаведных міністэрстваў і ведамстваў на рост цэн на крупы (асабліва адрозніваліся проса і грэчка), то на гэты раз зафіксавана зніжэнне цэн на іх. У межах 2-4 працэнтаў патаннелі крупы грэцкія, манныя, ячныя, прасяныя. Намецілася зніжэнне цэн на рыс, растваральную каву і чорны чай.

Змяненне цэн менш за 1 працэнт зафіксавана на ялавічную тушонку, кансервы фруктовыя для дзіцячага і дыетычнага харчавання, куры, малочныя прадукты, цукар, запалкі, яйкі.

У межах 3 працэнтаў вырасла цана на муку пшанічную вышэйшага сорту, шматкі аўсяныя, вараную каўбасу. Крыху вышэй сталі каштаваць сасіскі і сардэлькі першага сорту, печань ялавічная.

За месяц падаражэлі і некаторыя віды плодаагародніннай прадукцыі, выявілася сезоннасць. На 31 працэнт павялічыліся ў цане памідоры, на 24 працэнты - перац салодкі, цыбуля рэпчатая - у межах 10 працэнтаў. У той жа час можна адзначыць зніжэнне цэн на агуркі - 32 працэнты, бульбу - 3 працэнты, часнок - 1,5 працэнта. На ранейшым узроўні заставаліся цэны на бананы, цытрусавыя, моркву.

Аналіз цэн на плодаагароднінную прадукцыю даў магчымасць адзначыць некаторыя адрозненні ў рэгіянальным разрэзе. Так, кошт плодаагародніннага набору, які ўключае па 1 кг капусты, бульбы, морквы, буракоў, цыбулі і яблыкаў склаў (па ўзрастанні): у Гродзенскай вобласці - Br7,61, Брэсцкай - Br7,75, Мінскай - Br8,16, Магілёўскай - Br8,23, Гомельскай - Br8,81, Віцебскай вобласці - Br9,06, г. Мінску - Br9,40.

Народны кантроль адзначае, што гэтыя прадукты маюць істотнае значэнне для пенсіянераў, студэнтаў і некаторых іншых катэгорый грамадзян. Таму ў Федэрацыі прафсаюзаў заяўляюць аб тым, што да фармавання цэн на плодаагароднінную прадукцыю павінны быць аднолькавыя падыходы. Тым больш з улікам таго, што на гэта міжсезонне стабілізацыйныя фонды былі ўкамплектаваны поўнасцю і нават з некаторым запасам.

Прафсаюзы не адзін год звярталі ўвагу ўрада на рост цэн на традыцыйную для беларусаў агародніну. З улікам гэтага ў нацыянальным прафцэнтры прааналізавалі, што адбылося з айчынным баршчовым наборам за апошні год.

Высветлілася, што ў параўнанні з сакавіком 2022 года цэны на асобныя віды агародніннай прадукцыі знізіліся. На капусту - на 53,5 працэнта, бульбу - 32,4 працэнта, моркву - 26,3 працэнта, буракі - 36,4 працэнта, часнок - 34,2 працэнта, яблыкі - 5,4 працэнта.

"Сваю станоўчую ролю ў вырашэнні гэтага пытання адыграла пастанова нумар 658 "Аб стабілізацыйных фондах", якую ўрад прыняў у кастрычніку мінулага года", - лічаць у Федэрацыі прафсаюзаў. Таму ёсць дамоўленасць, што з улікам практыкі яе прымянення па выніках гэтага міжсезоннага перыяду пры паступленні абгрунтаваных прапаноў ад зацікаўленых яна будзе адкарэктавана і прадоўжыць сваю работу".

28 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.03.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:207
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность Профсоюзы Народный контроль Ценообразование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме