https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 19 сакавіка 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца семдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 287 дзён.
Сёння ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень кліента. Якія яшчэ падзеі адбыліся 19 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 19 сакавіка

У 2006 годзе адбыліся чарговыя выбары Прэзідэнта Беларусі.

Хто нарадзіўся 19 сакавіка

1921 год: Язэп Юхо, беларускі гісторык права,
1931 год: Генадзь Кісялёў, беларускі літаратуразнавец, архівіст.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч Ягор Гайдар і французскі фізік Фрэдэрык Жаліё-Кюры.

19 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Аркадзя Кіпрскага.

У гэты час звычайна вяртаюцца на радзіму буслы і ластаўкі. Нашы продкі верылі, што калі ластаўка робіць гняздо пад страхой хаты, у ёй ніколі не будзе пажару. Гнёзды нельга было разбураць: гэта магло наклікаць няшчасце.

Калі аблокі ў гэты дзень ляцяць хутка і высока, у бліжэйшыя дні будзе добрае надвор`е.

Sputnik, 19 сакавіка 2023
 
Дата публикации:19.03.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:264
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Март
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме