"Я хачу вашу ўвагу звярнуць на сацыяльны складнік. Вось, кажуць, ахова здароўя, школы мы тут пабудуем і гэтак далей. Ведаеце, у нас няма нейкай крытычнай сітуацыі ў ахове здароўя і ў адукацыі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што такіх сацыяльных аб`ектаў у краіне ўжо дастаткова пабудавана, і трэба ў асноўным завяршыць тыя, што пачаты. Але самае галоўнае - усюды навесці належны парадак. Адзін з прыкладаў - недахопы ў рабоце ўстаноў аховы здароўя, якія выяўляюцца створанай нядаўна міжведамаснай рабочай групай. "Бардак там сур`ёзны ў ахове здароўя. Я хацеў бы, каб міністр у гэтым плане працаваў з той групай, якая цяпер калясіць па ўсёй краіне", - заявіў беларускі лідар.
"Хопіць гэтых бальніц. Трэба ў гэтых парадак навесці. Пачалі недзе будаваць (у Гродне ці яшчэ) - давайце закончым і не будзем лезці ў новыя будоўлі. Тым больш па школах", - сказаў Прэзідэнт.
Прэм`ер-міністр Раман Галоўчанка далажыў, што адпаведныя даручэнні кіраўніка дзяржавы ўжо рэалізуюцца на практыцы: "Тое, што ёсць, трэба абавязкова дабудоўваць. Так, ёсць выключныя выпадкі па дзіцячых садах. Вось 12 дзіцячых садоў было пабудавана ў мінулым годзе. Гэта сапраўды вялікія мікрараёны ў буйных гарадах. Але ваша патрабаванне нам зразумела. Гэта абсалютна рэалістычна зрабіць".
Прэзідэнт у сувязі з гэтым звярнуў увагу, што будаваць і развіваць школы ў населеных пунктах ніжэйшых за аграгарадкі не трэба. Больш мэтазгодна арганізаваць падвоз дзяцей з невялікіх навакольных вёсак ва ўстанову адукацыі ў аграгарадку, дзе ў поўнай меры будзе забяспечана ўся неабходная адукацыйная база. "Адзін настаўнік на ўроку вёў матэматыку, фізіку і гэтак далей для розных класаў. Што гэта за выкладанне? Чаму мы дзяцей навучым? Таму дзяцей лепш падвозіць. Збіраць у аўтобус і падвозіць па пэўных маршрутах. Там і дзіцячы сад, там і школа. Не траціць грошы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Яшчэ адно патрабаванне Прэзідэнта - навесці парадак з бальніцамі, і не толькі ў пытанні рамонту, абслугоўвання, але і з кадрамі. Аляксандр Лукашэнка ў гэтым плане звярнуў увагу на магчымасці мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў і неабходнасць прыняцця дадатковых мер, каб замацоўваць гэтыя кадры на рабочых месцах у рэгіёнах.
Падводзячы вынікі дыскусіі па сацыяльнай тэматыцы, кіраўнік дзяржавы звярнуўся да старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай і паставіў задачу сур`ёзна ацаніць стан спраў у гэтай сферы. "Вы ведаеце гэту сферу. Трэба нам гэту сацыялку і тое, што ў яе ўваходзіць, сур`ёзна паглядзець, аб`ектыўна. Не сам урад ацаніць павінен, а стварыць групу людзей", - сказаў беларускі лідар.
Вядома, рэгіянальнае развіццё немагчыма без падтрымання неабходнай інфраструктуры, у тым ліку дарог. "Для нас цяпер архіважная задача - гэта дарогі. Усе на аўтамабілях. Недзе там па ЖКГ нейкія пытанні трэба вырашыць. Віцэ-прэм`ер мне дакладваў: ён узяў на ўзбраенне ў кожнай вёсцы бетанаваць дарогу. Не асфальт, а бетон. Таму што яе парэжуць (у выпадку з асфальтавым пакрыццём.), а бетон будзе ляжаць. І наогул мы дамовіліся больш цэменту выкарыстоўваць на гэта. Але не выконваецца ж", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
Як і ў выпадку са школамі, Аляксандр Лукашэнка патрабуе гаспадарскага падыходу, з улікам тэндэнцый у развіцці рэгіёнаў: "Трэба рабіць там, дзе перш за ўсё трэба. Калі там нейкая вёсачка, дзе два чалавекі, - трэба шліфануць гэту дарогу. І не трэба там бетон выкладваць. У аграгарадках, раённых цэнтрах недзе гэтыя дарогі - там, дзе вельмі трэба і дзе заўтра будуць жыць людзі. Толькі такі павінен быць, гаспадарскі падыход".
Што датычыцца жылля, Аляксандр Лукашэнка чарговы раз пацвердзіў, што дзяржава ў першую чаргу падтрымае сем`і ваенных і шматдзетных.
"Па пяць, па трое, чацвёра дзяцей - давайце ім пабудуем жыллё. Яны ж галоўную праблему для нас вырашаюць. Таму так, трэба будаваць жыллё і не перабраць, каб людзі і свае грошы ўкладвалі. Абавязкова трэба не перабраць тут, - сказаў ён. - А то зноў усе будуць сядзець і чакаць: "Я ў чарзе стала ў выканкаме - мне дадуць танныя крэдыты пабудаваць хату". Не. Гэта тым людзям, якія не маюць права наогул бізнесам займацца і зарабляць недзе грошы. Гэта перш за ўсё ваенныя. Мы ж іх пазбавілі ўсяго: ідзіце, служыце. Дык дайце ім хоць кватэру. І гэта не такія вялікія грошы. За паўтара - два гады мы вырашым для ваенных праблему. Добра. Дык і запатрабаваць з іх тады можна".
10 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
"Па пяць, па трое, чацвёра дзяцей - давайце ім пабудуем жыллё. Яны ж галоўную праблему для нас вырашаюць. Таму так, трэба будаваць жыллё і не перабраць, каб людзі і свае грошы ўкладвалі. Абавязкова трэба не перабраць тут, - сказаў ён. - А то зноў усе будуць сядзець і чакаць: "Я ў чарзе стала ў выканкаме - мне дадуць танныя крэдыты пабудаваць хату". Не. Гэта тым людзям, якія не маюць права наогул бізнесам займацца і зарабляць недзе грошы. Гэта перш за ўсё ваенныя. Мы ж іх пазбавілі ўсяго: ідзіце, служыце. Дык дайце ім хоць кватэру. І гэта не такія вялікія грошы. За паўтара - два гады мы вырашым для ваенных праблему. Добра. Дык і запатрабаваць з іх тады можна".
10 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА