https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 20 лютага 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца пяцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 314 дзён.
Якія падзеі адбыліся 20 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 20 лютага

У 1387 годзе Ягайла выдаў першую грамату аб наданні прывілеяў баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцкае веравызнанне.
У 1530 годзе Жыгімонт Аўгуст быў каранаваны як кароль польскі.
У 1918 годзе ў Мінску створаны Народны сакратарыят (першы ўласна беларускі ўрад).

Хто нарадзіўся 20 лютага

1922 год: Міхаіл Цікоцкі, беларускі мовазнавец і журналіст.
1945 год: Таіса Бондар, беларуская пісьменніца, перакладчыца.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Фёдар Абрамаў і амерыканскі рок-музыкант, лідар групы Nirvana Курт Кабейн.

20 лютага ў народным календары

Сёння пачынаецца Масленіца. Апошні тыдзень перад Вялікім постам продкі асабліва шанавалі. У першы дзень трэба было сустрэць сонца, з гэтай нагоды гаспадыні пяклі бліны. Пры гэтым першы блін аддавалі жабракам.

Таксама ў гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Лукі, грэчаскага манаха.

Сенняшні дзень лічылі прыдатным для прыгатавання лекавых настояў з зёлак і каранёў, якія нарыхтавалі мінулым летам. Людзі верылі, што зёлкі могуць не толькі вылечыць, але і забяспечыць поспех, дабрабыт і паспрыяць у справах.

Калі аблокі ідуць высока, гэта прадвяшчае добрае надвор`е. Сонца на захадзе чырвонае – да вятроў і дажджыстага лета.

Sputnik, 20 лютага 2023
 
Дата публикации:20.02.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:519
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Февраль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме