https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 14 лютага 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца сорак пятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 320 дзён.
Сёння святкуецца Дзень усіх закаханых. Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 14 лютага

У 1950 годзе быў падпісаны савецка-кітайскі дагавор аб сяброўстве і ўзаемнай дапамозе.
У 1956 годзе пачаўся XX з’езд КПСС, дзе Мікіта Хрушчоў асудзіў культ асобы Сталіна.

Хто нарадзіўся 14 лютага

1800 год: Валянцін Ваньковіч, беларускі мастак.
1906 год: Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф.
1907 год: Алесь Звонак, беларускі паэт.
1913 год: Віталь Цвірка, беларускі жывапісец, народны мастак БССР.

Таксама сёння нарадзіліся рускі кампазітар Аляксандр Даргамыжскі і нямецкі філосаф Макс Хоркхаймер.

14 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Трыфана. У народзе яго называюць Трыфан-перазімнік або Трыфан-мышагон.

Гэта звязана з паданнем, згодна з якім у дзяцінстве Трыфан пазбавіў вёску, у якой жыў, ад нашэсця шкоднікаў. Таксама Трыфан мог ацаляць хворых і выганяць бесаў.

У гэты дзень дзяўчыны па птушках варажылі, які ў іх будзе муж.

Калі ўбачыць пару сініц – добрым і вясёлым, варон – старэй за яе і жорсткім, сарок – балбатлівы і легкадумны.

Калі на Трыфана доўгія ледзяшы, лён таксама вырасце доўгі.

Марозны дзень прадвяшчае познюю і халодную вясну, а снегапад – дажджыстую.

Sputnik, 14 лютага 2023
 
Дата публикации:14.02.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:476
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Февраль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме