https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Рэспубліка Беларусь: ад вытокаў да сучаснасці»


Рэзалюцыя выязнога семінара.
Удзельнікі выязнога семінара, арганізаванага Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў, з удзелам кіраўніцтва Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў інфармацыі, культуры, адукацыі, спорту і турызму, устаноў адукацыі, грамадскіх аб’яднанняў і сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікоў Генеральнай пракуратуры, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Беларускай праваслаўнай царквы, абмеркаваўшы гісторыю, асаблівасці, перспектывы і кірункі дзяржаўнага будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, адзначылі наступнае.

Рэспубліка Беларусь — суверэнная незалежная дзяржава, якая прайшла шматвяковы гістарычны шлях грамадска-палітычнага станаўлення і сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Гісторыя станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці звязана з Полацкім і Тураўскім княствамі, Старажытнай Руссю, Вялікім Княствам Літоўскім, у тым ліку ў складзе Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыяй, СССР. Важнымі элементамі гісторыі Беларусі, якія ілюструюць мінулае і дазваляюць на практыцы ўсвядоміць, наколькі самабытная і багатая матэрыяльная і духоўная культура нашых продкаў, з’яўляюцца гістарычныя артэфакты.

Абраўшы сваю ўнікальную мадэль дзяржаўнасці, заснаваную на ўласцівай беларусам дзяржаўна-прававой ідэнтычнасці, наша краіна робіць стаўку на моцную і самадастатковую дзяржаўную ўладу, у аснове якой — законнасць і народаўладдзе, міралюбнасць і стварэнне, адзінства і згуртаванасць грамадства, сацыяльная справядлівасць і традыцыйныя духоўна-маральнасці каштоўнасці.

Беларусь заўсёды знаходзілася ў эпіцэнтры сусветных падзей і інтарэсаў глабальных ігракоў.

Праводзімая цяпер у краінах Захаду палітыка фальсіфікацыі гісторыі, ігнаравання агульнага мінулага народаў, скажэння праўды аб бяспрыкладнай бітве чалавецтва з фашызмам стала адной з галоўных прычын імклівага росту напружанасці, дэградацыі сістэмы міжнароднай бяспекі, адмовы некаторых краін ад сваіх прамых абавязацельстваў па міжнародных дагаворах і пагадненнях, дыскрэдытацыі міжнародных пляцовак ААН і АБСЕ.

Разам з тым ва ўмовах сучаснай нестабільнай і агрэсіўнай геапалітычнай архітэктуры свету Рэспубліка Беларусь па-ранейшаму застаецца аазісам міру, стварэння і спакою.

Нягледзячы на складаную сусветную абстаноўку, наша краіна адкрытая да паважлівага і раўнапраўнага дыялога з усімі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Па выніках правядзення выязнога семінара і абмеркавання шырокага кола пытанняў удзельнікі канстатуюць, што:

*першымі гістарычнымі формамі беларускай дзяржаўнасці з’яўляліся Полацкае і Тураўскае княствы;
*хрышчэнне Русі ў 988 г. азнаменавала культурны і светапоглядны выбар нашых продкаў, заснаванне Полацкай епархіі ў 992 г. стала важнай вяхой гэтага працэсу;
*гуманістычныя погляды Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага спрыялі фармаванню беларускага этнасу і шмат у чым вызначылі цывілізацыйны выбар беларускага народа;
*сістэма кіравання Полацкай зямлёй і традыцыі народаўладдзя Полацкага веча аказалі істотны ўплыў на сацыяльна-палітычны лад Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага як адной з гістарычных форм беларускай дзяржаўнасці, які ўзнік на аснове зямель сучасных Беларусі і Літвы;
*у перыяд Вялікага Княства Літоўскага створаны перадавыя для таго часу сістэмы дзяржаўнага кіравання і права;
*афіцыйнай мовай з’яўлялася старабеларуская, на якой складзены кадыфікаваныя крыніцы права — Судзебнік 1468 г., Статуты 1529, 1566 і 1588 гг.;
*менавіта ў Вялікім Княстве Літоўскім у выніку складаных сацыяльна-эканамічных, палітычных і этнічных працэсаў на працягу XIV — XVI стст. сфармавалася беларуская народнасць;
*цяжкім выпрабаваннем для беларусаў быў перыяд знаходжання ў складзе Рэчы Паспалітай — федэратыўнай дзяржавы Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага, створанай у адпаведнасці з Люблінскай уніяй 1569 г. (войны, сацыяльныя і канфесійныя канфлікты, культурная і дзяржаўная асіміляцыя, паланізацыя шляхты і мяшчан прывялі да ўпадку культуры беларусаў, істотна запаволілі нацыянальнае развіццё беларускага народа і яго дзяржаўнасці);
*у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыйскай імперыяй, Прускім Каралеўствам і Расійскай імперыяй у 1772, 1793 і 1795 гг. землі сучаснай Беларусі паступова былі ўключаны ў склад Расійскай імперыі, што забяспечыла Беларусі тэрытарыяльную цэласнасць, эканамічную мадэрнізацыю і працяглае мірнае развіццё, спыніла паланізацыю, садзейнічала развіццю нацыянальна-духоўных традыцый, фармаванню беларускай нацыі, распаўсюджванню пісьменнасці; беларусы разглядаліся як частка трыадзінага (вялікарусы, беларусы і маларусы) тытульнага народа Расійскай імперыі;
*рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. забяспечылі адносна спрыяльную канкрэтна-гістарычную сітуацыю для стварэння ў студзені 1919 г. першай беларускай дзяржавы — Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі;
*спроба абвяшчэння ў 1918 г. ва ўмовах нямецкай акупацыі Беларускай народнай рэспублікі стала тупіковым напрамкам развіцця айчыннай дзяржаўнасці і не сустрэла падтрымкі народа;
стварэнне ў снежні 1922 г. Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік стала лёсавызначальным этапам нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва; у 1924 і 1926 гг. у склад Беларускай ССР былі ўключаны раёны Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў, што забяспечыла спрыяльныя ўмовы для эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця беларускага народа;
*уз’яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай ССР восенню 1939 г. стала актам аднаўлення гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 г. па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы;
*Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне над нацысцкай Германіяй і яе сатэлітамі была дасягнута дзякуючы надзвычайнай стойкасці, гераізму, мужнасці і самаадданасці савецкіх людзей, менавіта на савецка-германскім фронце вораг панёс 73% сукупных страт;
*савецкі партызанскі і падпольны рух меў у Беларусі ўсенародны характар і ўпісаў гераічную старонку ў айчынную гісторыю, стаў адным з вырашальных фактараў разгрому гітлерызму;
*нягледзячы на жахлівую палітыку генацыду, якая праводзілася нацысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, беларускі народ пры падтрымцы іншых саюзных рэспублік самааддана адстойваў незалежнасць Айчыны, захоўваў нацыянальныя традыцыі і духоўныя каштоўнасці;
*у 1945 г. Беларуская ССР (у знак прызнання міжнароднай супольнасцю самаадданай барацьбы беларускага народа і значнасці яго ўкладу ў перамогу над германскім нацызмам) стала адным з заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, што аб’ектыўна садзейнічала ўмацаванню беларускай дзяржаўнасці;
*галоўным вынікам савецкага перыяду стала тое, што беларуская дзяржаўнасць набыла геапалітычную вагу, рэальны сацыяльна-эканамічны базіс, які забяспечыў далейшы прагрэс краіны;
*у 1991 г. па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу Беларусь займала 40-е месца сярод 174 краін свету і адносілася да групы краін з высокім узроўнем развіцця;
*распад СССР стаў буйной геапалітычнай катастрофай, ажыццёўленай насуперак волі беларускага народа, выяўленай на рэферэндуме 17 сакавіка 1991 г.;
*у 1990 г. Вярхоўным Саветам Беларускай ССР была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, 15 сакавіка 1994 г. — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, галоўным дасягненнем якой стала ўвядзенне пасады прэзідэнта і прававое замацаванне суверэнітэту нашай краіны;
*з 1991 г. Рэспубліка Беларусь з’яўляецца дзяржавай — удзельніцай Садружнасці Незалежных Дзяржаў, з 1999 г. — Саюзнай дзяржавы, з 2015 г. — дзяржавай — членам Еўразійскага эканамічнага саюза;
*вынікі рэспубліканскіх рэферэндумаў ад 24 лістапада 1996 г., 17 кастрычніка 2004 г. і 27 лютага 2022 г. па пытаннях унясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прадэманстравалі, што беларусы сталі палітычна сталай нацыяй і выбралі эвалюцыйны шлях развіцця праз захаванне грамадскай згоды, прававых і культурных традыцый;
*у 2021 г. дзень 17 верасня (пачатак вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 г.) замацаваны ў якасці дзяржаўнага свята, якое штогод адзначаецца, — Дня народнага адзінства;
*цяпер Рэспубліка Беларусь устойліва і дынамічна развіваецца — прымнажаецца нацыянальны набытак, на новы інавацыйны ўзровень выходзяць эканоміка, прамысловасць, сельская гаспадарка, сацыяльная сфера і навука;
*абноўленая 27 лютага 2022 г. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь узмацніла інстытуты дзяржаўнай улады і народаўладдзя, у тым ліку праз замацаванне ў Асноўным Законе Усебеларускага народнага сходу як найвышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя, пацвердзіўшы унікальнасць выбранага беларусамі самастойнага шляху развіцця;

падкрэсліваюць, што:

*нацыянальная кансалідацыя беларусаў была аб’ектыўным і заканамерным вынікам сацыяльных і геапалітычных працэсаў на працягу шматвяковай гісторыі нашай краіны;
*у станаўленні беларускай нацыі вялікую ролю адыгралі традыцыі верацярпімасці і прыязнасці да прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей і канфесій, якія традыцыйна пражываюць на тэрыторыі Беларусі;
*беларуская мова ўплывае на развіццё нацыянальнай самасвядомасці і культуры беларусаў;
*Рэспубліка Беларусь захоўвае пазітыўнае стаўленне да ўсіх перыядаў сваёй гісторыі, адмаўляе любыя формы этнічнага і культурнага нацыяналізму;
*у рамках дзяржаўна-прававога будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь сфармаваны прынцып прыярытэту дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, рэалізацыя якога садзейнічае пабудове сацыяльна справядлівага грамадства і забеспячэнню правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян;
*духоўна-ідэалагічнымі дамінантамі айчыннай прававой сістэмы з’яўляюцца прыхільнасць нацыянальным традыцыям, фармаванне сацыяльна адказных паводзін, забеспячэнне грамадзянскай згоды, захаванне гістарычнай памяці;
*асаблівасцю сучаснай беларускай мадэлі дзяржаўнага кіравання з’яўляецца захаванне яе нацыянальнай самабытнасці і дзяржаўна-прававой ідэнтычнасці, а таксама форм кіравання і самакіравання, якія адпавядаюць светапогляду і менталітэту беларускага народа;

адзначаюць:

*безумоўную апраўданасць аб’яўлення Кіраўніком дзяржавы 2022 г. Годам гістарычнай памяці ў мэтах фармавання аб’ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа, 2023 г. — Годам міру і стварэння ў мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы;
*насычанасць 2023 г. важнымі памятнымі датамі — 1160-годдзе стварэння асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем Славянскай азбукі, 800-годдзе першай згадкі г. Нясвіжа, 700-годдзе заснавання г. Ліды, 500-годдзе выдання паэмы Мікалая Гусоўскага «Песня пра зубра», 460-годдзе выдання Брэсцкай Бібліі, 435-годдзе Трэцяга Статута Вялікага Княства Літоўскага, 120-годдзе выхаду першага тома працы Яўхіма Карскага «Беларусы», 110-годдзе першай пастаноўкі п’есы Янкі Купалы «Паўлінка», 100-годдзе апублікавання паэмы Якуба Коласа «Новая зямля», 80-годдзе трагедыі Хатыні, 80-годдзе пачатку вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 80-годдзе заснавання Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны;
*сістэмнасць работы па захаванні і вывучэнні гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, а таксама паслядоўнасць у ацэнцы ролі і значнасці такой спадчыны ў развіцці беларускай нацыі і сусветнай культуры;

указваюць на неабходнасць:

*адстойвання праўды аб падзеях і асобах беларускай гісторыі, умацаванне гістарычнай памяці беларускага народа як умовы захавання культурнай ідэнтычнасці і эфектыўнага фактару ў супрацьдзеянні любым праявам неанацызму, нацыяналізму і нагнятання канфрантацыі ў грамадстве;
*захавання гістарычнай праўды пра гераічны подзвіг беларускага народа, супрацьдзеяння спробам фальсіфікаваць ход, падзеі і вынікі Вялікай Айчыннай вайны, схаваць факты генацыду беларускага народа, рэабілітаваць нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых, а таксама нацыяналістычныя фармаванні;
*супрацьдзеяння бесперапынным спробам выкарыстоўваць шырокі спектр палітычных тэхналогій пратэсту; тэндэнцыйнай і ангажаванай крытыцы абранага суверэннага шляху развіцця, канстытуцыйнага ладу, дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, а таксама фальсіфікацыі гісторыі нашай краіны, штучнаму стварэнню гістарычных фактаў, накіраваных на зацвярджэнне вузканацыяналістычнага характару ментальнасці беларусаў і іх нецярпімасці ў адносінах да сваіх братоў-славянаў;
*грамадзянска-патрыятычнага і маральнага выхавання дзяцей і моладзі як грамадзян, якія валодаюць глыбокім пачуццём нацыянальнага гонару, грамадзянскасці, любові і прыналежнасці да Айчыны і свайго народа;

падкрэсліваюць значнасць:

*далейшага развіцця дзяржаўнай ідэалогіі і прававога выхавання ў мэтах фарміравання ў насельніцтва дакладнага ўяўлення аб канцэпцыі нацыянальнай дзяржаўнасці;
*фундаментальных, неад’емных прававых і ідэалагічных прынцыпаў, на якіх грунтуецца тысячагадовая гісторыя беларускай дзяржаўнасці (зацвярджэнне ў беларускім грамадстве сацыяльнай роўнасці і сацыяльнай справядлівасці; рух грамадства да моцнай прававой дзяржавы; фармаванне прамога народаўладдзя і самакіравальных структур грамадзянскай супольнасці; паступальнае развіццё навукі і адукацыі як асноў прагрэсу грамадства і дзяржавы, палітычная пераемнасць, негвалтоўнасць і паступальнасць у сацыяльным развіцці);
*стварэння ў грамадстве атмасферы сацыяльнай і маральнай нецярпімасці ў адносінах да фальсіфікатараў гісторыі, асоб, якія прыніжаюць перамогі і дасягненні Беларусі і імкнуцца іх зняславіць, а таксама да асоб, якія распаўсюджваюць нацыяналістычную ідэалогію перавагі беларускай нацыі ў адносінах да іншых народаў;
духоўнай і выхаваўчай працы святароў Беларусі для выхавання патрыятызму, захавання пераемнасці спрадвечных традыцый, умацавання нацыянальнага адзінства і міжканфесійнай згоды на беларускай зямлі;
*фармавання ў грамадстве прававой і гістарычнай культуры, паважлівых адносін да гістарычнага мінулага, навыкаў адэкватнай ацэнкі грамадска-палітычных падзей у дзяржаве і свеце;

адзначаюць запатрабаванасць:

*актыўнай інфармацыйнай палітыкі сродкаў масавай інфармацыі ў мэтах супрацьдзеяння антыпатрыятызму, маніпуляванню інфармацыяй, прапагандзе ладаў жыцця, заснаваных на кульце гвалту, нетрадыцыйных сямейных каштоўнасцях, скажэнню і фальсіфікацыі гісторыі, а таксама ў мэтах адбіцця знешняй інфармацыйнай агрэсіі і нарастаючага інфармацыйнага ціску;
*асаблівай увагі дзяржаўных арганізацый і іншых суб’ектаў, абавязаных ажыццяўляць патрыятычнае выхаванне беларускай моладзі ў мэтах процідзеяння дэструктыўнаму ўплыву на іх свядомасць сацыяльных сетак, іншых лічбавых платформ, дзейнасць якіх накіравана супраць канстытуцыйнага ладу, сістэмы беларускіх традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцей;
*узмацнення патрыятычнай накіраванасці сродкамі масавай інфармацыі пры асвятленні падзей грамадска-палітычнага жыцця Рэспублікі Беларусь;
*выпрацоўкі агульных, універсальных падыходаў да рэагавання на небяспечныя для Рэспублікі Беларусь і дэструктыўныя для беларускага грамадства выклікі і правакацыі ўнутранага і знешняга характару;

разглядаюць:

*гісторыю і археалагічную спадчыну беларускага народа як невычэрпныя крыніцы для грамадзянска-патрыятычнага выхавання, а таксама як фундамент для захавання гістарычнага мінулага і нацыянальнай ідэнтычнасці;
*у якасці стратэгічных нацыянальных інтарэсаў дасягненне грамадскага кансенсусу па ключавых пытаннях развіцця Рэспублікі Беларусь і кансалідацыю грамадства на аснове нацыянальных духоўна-маральных каштоўнасцей і базавых прынцыпаў ідэалогіі беларускай дзяржавы.

Звязда, 25 студзеня 2023
 
Дата публикации:25.01.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:446
 
Ключевые слова:
Историческая память белорусского народа Семинар История Беларуси Культурная идентичность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме