https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Верашчака, узбекскія аладкі, стэйкі: больш за 100 страў прапануе гастрафэст у Брэсце


У Брэсце 14-15 студзеня на гастранамічным фестывалі «Брэсцкія забавы» можна будзе пакаштаваць больш за 100 страў.
Гасцям фестывалю прапануюць розныя кулінарныя і кандытарскія вырабы. Абяцаюць задаволіць чаканні нават самых патрабавальных гурманаў. Можна пакаштаваць стравы беларускай нацыянальнай кухні, у тым ліку дранікі, верашчаку. У асартыменце будзе 30 найменняў бліноў з начынкамі. Можна будзе пачаставацца каўбасамі, рабрынкамі і стейкамі на грылі, шашлыкамі, пловам, юшкай, салянкай. Гастранамічную разнастайнасць дапоўняць шаурма, хот-догі, узбекскія аладкі, некалькі відаў кашы.

Акрамя гэтага, можна будзе сагрэцца чаем з самавара, гарачым шакаладам, кавай, класічным, мядовым і безалкагольным глінтвейнам, наліўкамі

Гастранамічны фестываль разгорнецца на набярэжнай ракі Мухавец у раёне гарадскога саду.

Звязда, 12 студзеня 2023
 
Дата публикации:12.01.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:537
 
Ключевые слова:
Брэст Фэст культуры Гастрономия Национальная кухня
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме