https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


КДК спыніў проціпраўную дзейнасць кампаній, якія рэалізавалі тавары па завышаных цэнах


Аб гэтым паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю.
Камітэт дзяржаўнага кантролю спыніў незаконную схему, якая дазваляла камерцыйным структурам рэалізоўваць тавары насельніцтву і суб`ектам гаспадарання рэальнага сектара эканомікі па неабгрунтавана завышаных цэнах і пры гэтым ухіляцца ад выплаты падаткаў у бюджэт. 

Як стала вядома, арганізатар і іншыя ўдзельнікі групы рыхтавалі і прадастаўлялі кіраўнікам камерцыйных прадпрыемстваў фіктыўныя дакументы аб набыцці розных тавараў праз падкантрольныя групе кампаніі. Гэта давала магчымасць утаіць рэальны кошт тавараў і нацэнку на іх. У выніку тавары прадаваліся насельніцтву і арганізацыям дзяржсектара з нацэнкай да 200 працэнтаў, а звышпрыбытак, які атрымлівалі камерцыйныя прадпрыемствы, быў утоены ад падаткаабкладання.

Узбуджаны 9 крымінальных спраў у адносінах да арганізатара схемы, яго саўдзельнікаў, а таксама кіраўнікоў суб`ектаў гаспадарання, якія карысталіся іх паслугамі. УДФР КДК па Мінскай вобласці і Мінску пры сілавой падтрымцы САХР правяло больш за 50 ператрусаў па месцы жыхарства і ў офісных памяшканнях фігурантаў. Канфіскавана камп`ютарная тэхніка, дакументы, звыш 260 пячатак і штампаў падкантрольных групе беларускіх і замежных кампаній. Урон дзяржаве перасягнуў Br2,5 млн. Кіраўнікі суб`ектаў рэальнага сектара эканомікі супрацоўнічаюць з праваахоўнымі органамі і гатовы кампенсаваць урон. Удзельнікі групы даюць паказанні.

Органы фінансавых расследаванняў устанавілі ўсіх суб`ектаў гаспадарання рэальнага сектара эканомікі, якія карысталіся паслугамі злачыннай групы. Цяпер прадаўжаюцца аператыўныя і праверачныя мерапрыемствы з мэтай поўнай кампенсацыі ўрону і прыцягнення вінаватых асоб да крымінальнай адказнасці.

9 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.01.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:609
 
Ключевые слова:
Ценообразование Налоги Криминал Финансовые расследования Госконтроль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме