https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за дзесяць выставачных праектаў сумесна з расійскімі музеямі запланавалі ў Брэсцкай крэпасці


Аб гэтым паведаміла намесніца дырэктара комплексу Алена Міцюкова.
Супрацоўнікі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» плануюць рэалізаваць у 2023 годзе больш за дзесяць сумесных з расійскімі музеямі выставачных праектаў.

Ужо ў студзені ў Музеі абароны будзе экспанавацца фотадакументальная выстава з фондаў мемарыяльнага Музея абароны і блакады Ленінграда, прысвечаная 80-годдзю прарыву блакады і пракладзенай па лёдзе Ладажскага возера «Дарозе жыцця».

На люты ў мемарыяльным комплексе сумесна з Цэнтральным музеем Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў — Музеем Перамогі рыхтуюць мультымедыйную выставу да 80-годдзя разгрому нямецка-фашысцкіх войскаў пад Сталінградам. На ёй, у прыватнасці, будуць прадстаўлены матэрыялы аб ваеннаслужачых Брэсцкага гарнізона — удзельніках Сталінградскай бітвы.

Адразу некалькі сумесных выставачных праектаў плануюцца з Калінінградскім гісторыка-мастацкім музеем. Так, у красавіку ў Брэсцкай крэпасці будзе экспанавацца выстава «Баявым узнагароджваецца ордэнам» аб удзельніках Кёнігсбергскай аперацыі, прадстаўленых да ордэна Аляксандра Неўскага. А ў маі будзе арганізавана сумесная мастацка-дакументальная выстава «Дыпламатыя Перамогі» аб міжнародных адносінах у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.

У красавіку ў рамках сумеснага з «Раскосмасам» праекта ў мемарыяльным комплексе будуць экспанавацца дзіцячыя малюнкі, якія пабывалі ў космасе. А выставачны праект «Брэсцкая крэпасць. Дарогамі памяці» адправіцца ў Новы Урэнгой.

У Саратаўскім дзяржаўным музеі баявой і працоўнай славы пакажуць прадметную выставу «Брэсцкая крэпасць — помнік мужнасці». Акрамя таго супрацоўнікі мемарыяльнага комплексу падрыхтуюць і прадаставяць музею тры перасовачныя выставы, якія будуць працаваць на яго базе на працягу года.

У чэрвені ў выставачнай зале «Музей вайны — тэрыторыя міру» плануецца экспазіцыя з фондаў Дзяржаўнага музея абароны Масквы, прысвечаная першым дням і месяцам Вялікай Айчыннай вайны. «У Музеі абароны да 22 чэрвеня мы хочам адкрыць выставу „Памяць пакаленняў. Вайна ў творчасці Осма Бародкіна“. Гэта выставачны праект з Нацыянальнага музея Рэспублікі Карэлія. У мінулым годзе мы прадстаўлялі там сваю экспазіцыю. Цяпер яны вязуць да нас выставу аб франтавым мастаку, дзе будуць прадстаўлены яго ваенныя замалёўкі», — расказала Алена Міцюкова.

Восенню ў Брэсце плануюць паказаць выставу з фондаў ваенна-гістарычнага музея-запаведніка «Прохараўскае поле». Туды ў сваю чаргу адправіцца выстава «Брэсцкая крэпасць — помнік мужнасці».

Мультымедыйная выстава «Астравы ратнай славы» музейна-мемарыяльнага комплексу «Перамога» ў Южна-Сахалінску раскажа аб заканчэнні Савецка-японскай вайны ў 1945 годзе і падзеях на далёкаўсходнім фронце. Таксама дасягнута дамоўленасць з Усходне-Крымскім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам аб арганізацыі сумеснай выставы ў мультымедыйным фармаце, прысвечанай Керчанскай аперацыі.

Звязда, 11 студзеня 2023
 
Дата публикации:11.01.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:550
 
Ключевые слова:
Музеи Беларуси Брэст Патриотизм Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме