https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 27 жніўня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце саракавым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 126 дзён.
Якія падзеі адбыліся 27 жніўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 27 жніўня

У 1652 годзе Капылю было нададзена магдэбургскае права.
У 1820 годзе ў Расійскай імперыі ўказам Аляксандра І забаронена дзейнасць езуітаў.
У 1979 годзе астраном Мікалай Чарных у Крымскай астранамічнай абсерваторыі адкрыў малую планету (3283) Скарына.

Хто нарадзіўся 27 жніўня

1811 год: Тадэвуш Лада-Заблоцкі, беларускі і польскі паэт.
1860 год: Караль Чапскі, граф, мінскі гарадскі галава і мецэнат.
1976 год: Алеся, беларуская эстрадная спявачка, салістка групы "Сябры".

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся нямецкі філосаф Георг Гегель, амерыканскі пісьменнік Тэадор Драйзер і савецкая актрыса Фаіна Ранеўская.

27 жніўня ў народным календары

Праваслаўныя вернікі сёння шануюць памяць прарока Міхея, які жыў у пачатку 700-х гг. да н.э. Ён аўтар Кнігі прарока Міхея, шостай кнігі "малых" прарокаў. Сёння заканчваецца Cпасаўскі пост, надыходзіць пара вяселляў.

Гэты дзень называлі Міхей-Ціхавей: назіралі за ветрам і прадказвалі надвор`е. Калі дзьмуў лёгкі вецер, восень будзе цёплай, а калі моцны і халодны – у верасні будзе непагадзь.

Працы ў полі ўжо скончыліся, але часам людзі збіраліся на талаку, каб дапамагчы суседзям, якія не паспелі сабраць ураджай.
27 жніўня таксама ўшаноўвалі будаўнікоў і муляраў.

Sputnik, 27 жніўня 2024
 
Дата публикации:27.08.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:107
 
Ключевые слова:
Август Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме