https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадстаўнік Мінадукацыі: Летась каля Br3, 6 млн было накіравана на акцыю «Нашы дзеці»


Аб выніках акцыі «Нашы дзеці» мінулага года ў праекце «Краіна гаворыць» на YouTube-канале БелТА расказала намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі Міністэрства адукацыі Алена Сімакова.
Як паведаміла намеснік начальніка, вынікі акцыі падводзяцца ў студзені. «У мінулым годзе ў рамках акцыі, па справаздачах усіх рэгіёнаў, было залічана на рахункі, а таксама набыта ў выглядзе абсталявання і інвентара на суму каля Br3,6 млн», — адзначыла Алена Сімакова. Яна падкрэсліла, што раней гэта былі меншыя сумы.

Па словах прадстаўніка Міністэрства адукацыі, неабавязкова ў грашовым выражэнні, а шмат у чым у выглядзе абсталявання і інвентара на гэтую суму набывалася тое, што трэба для дзяцей, у дзіцячыя інтэрнаты, а таксама ў дзіцячыя дамы сямейнага тыпу.

Як заўважыла прадстаўнік Мінадукацыі, пачынаючы з 1995 года акцыя «Нашы дзеці» накіравана на падтрымку дзяцей, якія асабліва маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Гэта дзеці-сіроты, выхаванцы дзіцячых інтэрнатных устаноў, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці, якія знаходзяцца ва ўстановах аховы здароўя і не могуць сустракаць навагоднія і калядныя святы ў коле сям’і.

«Ужо доўгія гады, на працягу ўсіх гэтых гадоў, людзі, якія застаюцца неабыякавымі ў падтрымцы дзяцей, знаходзяць магчымасць і прыязджаюць у дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і іншыя арганізацыі, каб павіншаваць дзяцей, уручыць ім падарункі, паўдзельнічаць у дзіцячых святах, узяць дзяцей за рукі і павадзіць з імі карагод», — дадала Алена Сімакова.

Звязда, 2 студзеня 2023
 
Дата публикации:02.01.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:629
 
Ключевые слова:
Акция Наши дети Соцзащита в Беларуси Благотворительность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме