https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 4 студзеня 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 361 дзень.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень азбукі Брайля. Якія яшчэ падзеі адбыліся 4 студзеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 4 студзеня

У 1591 годзе Слонім атрымаў герб.
У 1925 годзе ў Мінску прайшоў І-ы Усебеларускі з’езд настаўнікаў.
У 1940 годзе адкрылася Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага.
У 1996 годзе быў створаны Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Ісакавіча Азгура.
У 2002 годзе падпарадкаванне г.Светлагорск было зменена з абласнога на раённае.

Хто нарадзіўся 4 студзеня

1729 год: Яўхім Храптовіч, грамадскі, палітычны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, публіцыст, паэт і перакладчык.
1920 год: Навум Трахтэнберг, беларускі архітэктар, педагог.
1869 год: Ядвігін Ш., беларускі паэт, пісьменнік, перакладчык, журналіст.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі навуковец Ісак Ньютан і англійскі фізік Браян Дэйвід Джозефсан.

4 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніцы Анастасіі Вызваліцельніцы. У славян святая лічыцца заступніцай нявінна асуджаных людзей і цяжарных. Ёй было прынята маліцца падчас родаў, а таксама прасіць пра здароўе і дабрабыт дзяцей.

У гэты дзень існуе пэўная колькасць забарон. Напрыклад, цяжарным нельга шыць, інакш роды будуць складаныя. Нельга таксама хадзіць басанож і вязаць, гэта быццам пагражае каму-небудзь з блізкіх няволяй.

Па надвор`і на Анастасію глядзелі, які будзе кастрычнік. Калі мароз і сонца, то цёплым, калі завея і непагадзь – дажджлівым. Таксама калі на страсе ў гэты дзень вісяць ледзяшы, гэта прадвяшчае добры ўраджай.

Sputnik, 4 студзеня 2023
 
Дата публикации:04.01.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:613
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Январь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме