https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выхаванцы Бялыніцкай дапаможнай школы-інтэрната атрымалі падарункі ад супрацоўнікаў МУС


Падарункі для дзяцей атрымаліся выдатныя: у іх з’явіўся вялікі аэрахакей і настольныя гульні, якія развіваюць дробную маторыку: пазлы, мазаіка. Таксама дзяцей парадавалі свежай садавінай і салодкімі навагоднімі падарункамі.
А пачалося ўсё з таго, што пад відэапаведамленнем капітана міліцыі Рамана Лашкевіча пра аператыўную абстаноўку ў сталіцы, размешчаным у адным з тэлеграм-каналаў, невядомы пакінуў з’едлівы каментар, які ганьбіць годнасць афіцэра. Асоба анлайн-зласліўца неўзабаве была ўсталявана. Як ні дзіўна, але з гэтым чалавекам Раман Лашкевіч ні па жыцці, ні па службе знаёмы не быў. У выніку суд спагнаў на карысць супрацоўніка органаў унутраных спраў тры тысячы рублёў, якія прадстаўнік галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі ахвяраваў на дабрачыннасць.

— Выбар упаў на Бялынічы: гэта мая малая Радзіма, таму дапамогу хацеў аказаць менавіта тут, — расказаў афіцэр. — Разам з дырэктарам школы-інтэрната вызначылі, як з карысцю патраціць суму.

Для патрэб інтэрната набылі новы кухонны і гаспадарчы інвентар, бытавую хімію.

Не засталося ў баку і галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС. У межах акцыі «Нашы дзеці» супрацоўнікі са сродкаў Афіцэрскага сходу набылі салодкія пачастункі, якія выхаванцам школы-інтэрната перадаў начальнік ГУУБ МУС палкоўнік міліцыі Алег Ларын.

«Кожнае дзіця незалежна ад узросту верыць у навагоднюю казку і чакае цудаў, — адзначыў ён. — Аднак не кожны мае магчымасць у поўнай меры адчуць бацькоўскі клопат і любоў. Менавіта таму важна падтрымка дарослых: яна дапамагае дзецям выбраць правільную дарогу і стаць годнымі людзьмі. Наведванне такіх устаноў і арганізацыя святаў для дзяцей сталі нашай добрай традыцыяй. Прыемна, што прыклад Рамана Лашкевіча — гэта не адзінкавы выпадак: атрымліваючы падобныя кампенсацыі, супрацоўнікі органаў унутраных спраў, як правіла, ахвяруюць іх на дабрачыннасць».

Выхаванцы школы-інтэрната з нецярпеннем чакалі гасцей: падрыхтавалі вершы і песні, а святочны настрой падтрымалі Дзед Мароз са Снягуркай. Напрыканцы дзеці зладзілі карагод вакол навагодняй ёлкі і падарылі гасцям сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

Дырэктар школы-інтэрната Аляксандр Мамчанка паведаміў, што ў школе-інтэрнаце выхоўваецца 109 дзяцей, і лішняй дапамога ніколі не бывае.

«Заўсёды рады і ўдзячныя гасцям у пагонах, бо кожны іх візіт — сапраўднае свята для нашых выхаванцаў, — падзяліўся Аляксандр Пятровіч. — Радуе, што прадстаўнікі МУС не забываюцца пра нашых дзяцей. Ім вельмі спадабаліся падарункі, асабліва аэрахакей. Упэўнены, каля яго яны будуць праводзіць большую частку свайго вольнага часу».

Аўтар: Вераніка Канюта
Звязда, 22 снежня 2022
 
Дата публикации:22.12.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:553
 
Ключевые слова:
Благотворительность Акция Наши дети Бялынічы Новый год МВД
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме