https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 14 снежня 2022 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста сорак восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 17 дзён.
Якія падзеі адбыліся 14 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 14 снежня

У 1862 годзе ў Мінску назіралася паўночнае ззянне.
У 1906 годзе ў Мінску заснавана кніжнае таварыства "Мінчук".
У 1987 годзе быў створаны Беларускі саюз дызайнераў.

Хто нарадзіўся 14 снежня

1912 год: Уладзімір Кароль, беларускі і савецкі архітэктар.

Таксама сёння нарадзіліся французскі ўрач і гісторык Настрадамус і дацкі астраном Ціха Браге.

14 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Навума – аднаго з 12 малых прарокаў. У народзе яго празвалі Навум-настаўнік або Навум Граматнік. Казалі: "Прарок Навум наставіць на вум".

З гэтага дня вучылі дзяцей грамаце і маліліся святому, каб ён дапамог у навучанні. Існавала таксама выслоўе: "Чаму з моладу не навучыўся, таго і пад старасць не будзеш ведаць".

Сельскія дзеці, якія дапамагалі бацькам збіраць ураджай і з працай па дому, маглі пачынаць вучыцца толькі тады, калі сельскагаспадарчыя працы спыняліся і ў іх з`яўляўся вольны час.

Калі на Навума вецер дзьме паўночны, хутка будзе пахаладанне.

Sputnik, 14 снежня 2022
 
Дата публикации:14.12.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:803
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Декабрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме